Грамадства2424

Мабільнай праграме па пошуку жылля прапанавалі зрабіць беларускую версію. І тут пачалося…

Ужо дастаткова працяглы час існуе платформа па пошуку жылля ў Мінску для арэнды і куплі без агентаў. Называецца яна Flatty. У іх ёсць свае каналы ў тэлеграме, старонка Укантакце, а таксама мабільная праграма.

Адзін з карыстальнікаў паставіў праграме «адзінку» (мінімальная адзнака пры максімальнай «пяцёрцы»).

Пры гэтым ён пакінуў каментар: «Дадайце, калі ласка, беларускую мову». Адказ ад Flatty быў дастаткова хуткім: «Наш праграміст зробіць гэта за два рабочыя дні. Гадзіна ягонай працы каштуе 40 рублёў. Задоньце (ахвяруйце — Рэд.) на Яндэкс.Грошы суму, эквівалентную 640 рублям, і тады зробім».

Адказ прадстаўнікоў праекта абурыў некаторых беларускамоўных і спачуваючых карыстальнікаў. У выніку людзі пачалі заходзіць у Google Play, каб паставіць праграме мінімальную адзнаку. На сёння яна ўжо ўпала амаль да «тройкі». У каментах людзі просяць беларускую версію.

«Набеглі свядомыя і паставілі 100+ адзінак. Упэўнены, што 99,9% пра гэту праграму нават не чулі. Сабака брэша, а караван ідзе», — дастаткова ў правакацыйнай форме напісаў адзін са стваральнікаў праграмы ў твітары.

«НН» звярнулася да хлопцаў з Flatty, каб тыя патлумачылі сутнасць сітуацыі і што збіраюцца рабіць далей.

«Наша Ніва»: Калі распрацоўвалі праграму, то зусім не думалі пра беларускамоўную версію?

Flatty: Існуём у фармаце тэлеграм-канала ўжо паўтара года, выраслі да 24 000 падпісчыкаў па сарафанным радыё, і за гэты час не было ні разу нараканняў з боку аўдыторыі на тое, што ўсё на расейскай. Для зваротнай сувязі мы адкрытыя, як бачыце. Пакуль рабілі дадатак (гэта першы досвед для нас у гэтай сферы), было мноства іншых праблем тэхнічнага характару, тут варта прызнаць першапачатковую памылку, закладзеную ў архітэктуру.

«НН»: Якое ўвогуле персанальнае стаўленне ў стваральнікаў праграмы да беларускай мовы?

Flatty: Гэта наша родная мова, не размаўляем на ёй штодня, на жаль, але паважаем як культурную каштоўнасць.

«НН»: У вас няма магчымасці зрабіць праграму задарма, толькі за грошы?

Flatty: Гэта наша хобі, усе жаданні карыстальнікаў рэалізуюцца бясплатна і без праблем. На фоне праблем з iOS-най часткай (там не працавалі паведамленні)

мы сарваліся на чалавека, які прыйшоў і паставіў адзін бал праграме за адсутнасць мовы. Але і вы павінны разумець, што любая выкананая праца павінна быць чымсьці ўзнагароджаная.

І неабавязкова гэта павінен быць грашовы эквівалент. «Адзінка» была ўспрынятая намі занадта блізка да сэрца. У чалавека іншыя прыярытэты аказаліся.

«НН»: Калі была б магчымасць адказаць на гэтую прапанову яшчэ раз, то вы б адказалі гэтаксама?

Flatty: Думаю, так. Ці было гэта для нас урокам? Так, было. Але пасыл у каментары застаўся б тым жа. І наш адказ, незалежна ад таго, як ён мог бы быць напісаны, быў бы ўспрыняты так, як яго захацелі б успрыняць.

«НН»: Як думаеце паправіць сабе рэйтынг?

Flatty: Карыстальнікі, якіх усё задавальняе і ім усё падабаецца, самі зробяць з часам гэта. А такіх нямала насамрэч. Мы гэта робім не дзеля рэйтынгаў, а каб дапамагчы людзям.

«НН»: Ці не сапсуе такая колькасць нізкіх адзнак ваш бізнэс?

Flatty: Гэта не бізнэс. Вельмі гучна было б так называць праграму, якая робіцца вечарам двума людзьмі, якія сядзяць за куханным сталом. Колькасць адзінак зніжае матывацыю займацца і развіваць праект у будучыні.

«НН»: Ці не лічыце, што сутыкнуліся з цкаваннем вашага праекту?

Flatty: Упэўненыя, што пераважная частка людзей, якія паставілі «адзінкі» і водгукі пра беларускую мову, нават не ведаюць пра функцыі праграмы і ніколі не чулі пра яе. Так, ёсць рэчы, над якімі нам яшчэ варта папрацаваць, за якія можна было б атрымаць нізкую адзнаку. Так, распрацоўшчык мог бы адказаць і мякчэй. Але, прабачце, ставіць «адзінкі» проста за кампанію?

Каментары24

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

Былы памочнік Лукашэнкі Ігар Брыло прызнаў, што набраў хабараў на $2 мільёны10

Былы памочнік Лукашэнкі Ігар Брыло прызнаў, што набраў хабараў на $2 мільёны

Усе навіны →
Усе навіны

У Крыме ўпершыню знішчаны два расійскія самалёты-амфібіі Бе-12 — ГУР

Міністр абароны Ізраіля: Палесцінскай дзяржавы ніколі не будзе10

«Не можам трапіць у Беларусь». Утварылася чарга на латвійскай мяжы, аўтобусы стаяць з вечара4

На вайне загінуў польскі паліцэйскі, які ваяваў на баку Расіі5

«Ты села ў турму і не падумала пра мяне». Ларыса Шчыракова пра пачуццё віны перад сынам4

Кіраўнік БРСМ стаў галоўным ідэолагам Мінска4

Будаўніцтва метро ў Шабаны палічылі немэтазгодным?

Сталі вядомыя новыя дэталі ў маштабнай справе арганізатараў канцэртаў5

Пашырэнне метро, знос старой забудовы. Падвялі вынікі абмеркавання новай рэдакцыі генплана Мінска1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Былы памочнік Лукашэнкі Ігар Брыло прызнаў, што набраў хабараў на $2 мільёны10

Былы памочнік Лукашэнкі Ігар Брыло прызнаў, што набраў хабараў на $2 мільёны

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць