23.01.2020 / 20:20

Лізавета II падпісала закон пра брэксіт. Цяпер ён дакладна адбудзецца 31 студзеня 2

Каралева Вялікабрытаніі Лізавета II падпісала прыняты парламентам закон аб выхадзе краіны з Еўрапейскага саюза, тым самым пацвердзіўшы, што брэксіт адбудзецца 31 студзеня, паведамляе BBC.

Законапраект цяпер стаў законам, і ён пацвярджае выхад Брытаніі з ЕС 31 студзеня.

Падпісанне каралевай законапраекта лічыцца фармальнасцю. Як правіла манарх падпісвае ўсе законы, ухваленыя парламентам.

У адпаведнасці з планам прэм'ера Борыса Джонсана, ухваленым парламентам у снежні мінулага года, Брытанія павінна афіцыйна пакінуць Еўрасаюз 31 студзеня а 11 гадзіне вечара.

Еўрапарламент прагаласуе па пытанні згоды на выхад 31 студзеня. Чакаецца, што еўрадэпутаты ўхваляць ужо прынятую брытанскім парламентам здзелку з ЕС.

NN.by

6
Той самы / Адказаць
23.01.2020 / 21:06
Калі ўрад краіны ўзначальвае адказная асоба, якая абяцала выбаршчыкам вывесьці Вялікую Брытанію з ЭЗ-вязаўскага левага балота, то гэта асоба так і робіць.

Увогуле, калі параўнаць дзейнасьць Тэрэзы  Мэй на пасадзе прэм'ер-міністра і Барыса Джонсана, то ўзгадваньне пра яе неўраўнаважаныя паводзіны, нагадваюць курыцу перад аўто...

Джонсан цьвёрда, рашуча і пасьлядоўна робіць тое, што яна не адужала за тры гады свайго прэм'ерства.

Ужо зараз ідуць перамовы Вялікай Брытаніі і ЗША аб шырокім гандлёвым партнэрстве, якое павінна замяніць ідэалагізаванае партнэрства з ЭЗ ...

0
american / Адказаць
24.01.2020 / 06:01
прощай  советский союз эуропейских республик
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру