23.01.2020 / 21:45

Балгарыя афіцыйна абвінаваціла трох расейцаў у спробе забойства збройніка Гебрава 8

Пракуратура Балгарыі абвінаваціла трох грамадзян Расіі ў замаху на забойства балгарскага бізнэсмена Емяльяна Гебрава, яго сына Хрыста і яшчэ аднаго чалавека.

Падазраваныя, імёны якіх не раскрываюцца, абвінавачваюцца ў тым, што ў 2015 годзе ў Сафіі спрабавалі атруціць фосфараарганічным рэчывам балгарскага збройніка і яшчэ двух чалавек.

Расейцаў абвясцілі ў міжнародны вышук.

У 2015 годзе ўладальнік зброевай кампаніі Гебраў быў шпіталізаваны. Прыкладна ў той жа час дрэнна сябе адчулі сын Гебрава і адзін з топ-менеджараў яго кампаніі. Усіх трох шпіталізавалі з сімптомамі цяжкага атручвання.

Паводле журналістаў-расследавальнікаў, падчас атручвання бізнэсмена Гебрава ў Балгарыі знаходзіўся генерал-маёр Дзяніс Сяргееў (псеўданім — Сяргей Фядотаў). Ён таксама фігуруе ў справе аб атручэнні Скрыпалёў.

NN.by

10
litwin / Адказаць
23.01.2020 / 21:47
там дзе масковія заўсёды забойствы, нарката, дэспатыя . малайцы браты Балгары
6
Павел Ас / Адказаць
23.01.2020 / 22:10
Самае прышпільнае, што гэтыя тупаВАТЫЯ груны, дадумаліся рабіць пашпарты для шпіёнаў АДНОЙ СЕРЫІ :) Каб так спаліцца канеча творчы талент патрэбен, і відавочна ён ёсць :)
9
Зiма / Адказаць
24.01.2020 / 00:12
Цi не пасьля калядау яны адчулi дурноту?
Паказаць усе каментары/ 8 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру