У верасні мінулага года жыхар Бярозы не змог атрымаць доступ да свайго інтэрнэт-банкінгу і звярнуўся ў банк. Кліенту паведамілі, што з яго асабовага рахунку рэгулярна праводзіліся плацяжы. Тады мужчына звярнуўся па дапамогу ў міліцыю.

Аказалася, што адзін з калегаў па працы ўзяў мабільны тэлефон заяўніка і пераадрасаваў паслугу на свой гаджэт. 23-гадовы малады чалавек завалодаў доступам да рахункаў і банкаўскіх аперацый свайго знаёмага.

Некалькі месяцаў хлопец марнаваў чужую зарплату. Невядома, колькі б яшчэ 43-гадовы мужчына працаваў «за двух», калі б яму не спатрэбілася гэтая мабільная праграма.

Аднак нават пасля таго, як мужчыну пакаралі, ён зноў выкраў з карт-рахунку таго ж калегі больш за 700 рублёў.

Пасля здарэння пацярпелы памяняў карту, але даныя мабільнай банкаўскай паслугі засталіся ранейшымі. Гэтым і скарыстаўся злачынец.

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?