24.01.2020 / 01:38

Бацька адказвае ў Маскоўскім раёне за будоўлю, а сын працуе ў кампаніі, якой аддалі пад забудову Грушаўскі сквер 10

У мінскай школе №3 прайшла сустрэча намесніка кіраўніка Маскоўскага раёна Уладзіміра Танкевіча і дэпутаткі Палаты прадстаўнікоў Людмілы Макарынай-Кібак з жыхарамі Грушаўкі па пытаннях развіцця мікрараёна. Але людзей больш хваляваў лёс Грушаўскага сквера, які ўжо абгарадзілі і з дня на дзень пачнуць высякаць, піша Tut.by.

Перад гэтай сустрэчай актывісты раёна сустрэліся з кіраўніком Савета Рэспублікі Наталляй Качанавай, якая цяпер ўпаўнаважаная пры прэзідэнце па справах ў Мінску. Мясцовых хвалявала пытанне захавання Грушаўскага сквера, часткі якога яны могуць пазбавіцца з-за будаўніцтва шматпавярховага дома з падземнай паркоўкай «Гранд Хаус». Актывісты абгрунтавалі дакументамі парушэнні пры забудове. Качанава паабяцала падняць паперы і разабрацца, а таксама пабываць на месцы асабіста.

Раней мясцовыя ўжо рабілі спробы адстаяць сквер. Выходзілі на акцыі, выклікалі міліцыю на будаўнікоў, якія ставілі плот, звярталіся ў відэазапісу да прэзідэнта.

Праз што абураныя жыхары Грушаўкі?

Патлумачым коратка, што менавіта абурае жыхароў раёна. Па дзеючым праекце дэталёвага планавання ніякай забудовы на месцы сквера быць не павінна, але на кадастравай карце ўжо адзначаны ўчастак пад будаўніцтва, які насоўваецца на частку сквера.

Скрыншот з кадастравай карты з вылучаным участкам пад «Гранд Хаўс» для «Датч Стара».

Таксама звернем увагу на тое, як выдавалася дазвольная дакументацыя.

Рашэнне на будаўніцтва шматпавярховіка «Гранд Хаус» Мінгарвыканкам падпісаў 29 лістапада 2019 года. Заключэнне дзяржаўнай экспертызы забудоўшчык атрымаў 5 снежня 2019 года. Пры гэтым грамадскага сходу па гэтым пытанні не праводзілася. Праект, які збіраліся выносіць на абмеркаванне, у пачатку снежня адправілі на дапрацоўку. Пры гэтым яшчэ ў лістападзе ў анонсе прэзентацыі была схема, дзе на Грушэўскі сквер ужо насоўвалася забудова. Праект да гэтага часу недапрацаваны і не прадстаўлены на прэзентацыю.

Скрыншот з апублікаванага раней Праекта дэталёвага планавання (ПДП), дзе B1-2 — участак пад «Гранд Хаус», а B1-3 — сквер.

Пытанні ад жыхароў і адказы ад Танкевіча

Увечары, ужо на сустрэчы з намеснікам кіраўніка Адміністрацыі Маскоўскага раёна, было шматлюдна. У зале ледзь змясцілася каля сотні чалавек. Інтарэсы мясцовых жыхароў прадстаўляў актывіст, які першым задаў пытанні чыноўніку і паказаў на праблемы.

Вось яго тэзісы і пытанні.

  • Паводле закона «Аб раслінным свеце», да зацвярджэння схемы азелянення тэрыторый забаронена памяншаць іх плошчу, асабліва калі ў раёне не выконваецца нарматыў забяспечанасці зялёнымі тэрыторыямі агульнага прызначэння (для раённага маштабу гэта 8-10 «квадратаў» на чалавека). А ў межах раёна забудовы па праспекце Дзяржынскага, вуліцах Жукава і Чыгуначнай гэты параметр — 1,2 «квадрата».
  • У 2012 годзе Грушаўскі сквер плошчай 2,16 гектара перадалі «Зелянбуду». На працягу года яны павінны былі стварыць пашпарт сквера (у яго ўваходзіць працоўны дзённік і план азелянення тэрыторый). Пашпарт абнаўляецца не радзей за раз на пяць гадоў. Але пашпарту няма да гэтага часу, ён толькі распрацоўваецца.

  • Незразумела, на падставе чаго для забудовы перадалі частку сквера, калі ў яго няма пашпарта, а значыць, — няма дакладных межаў. Акрамя таго, да гэтага часу дзейнічае ПДП ад 2004 года.
  • Чаму знеслі кінатэатр «Аванград», калі дзеючы ПДП прадугледжвае рэканструкцыю.
  • Акрамя гэтага, у дакументах змяняюцца і межы сквера.

На гэтыя і іншыя пытанні Танкевіч шмат разоў за сустрэчу адказваў так:

«Дзяржаўная экспертыза праверыла ўсе тэхнічныя і нарматыўныя акты і дала станоўчыя заключэнні. Без наяўнасці дакументаў і адпаведнасці экспертызы б гэтага не было. У мяне няма права сумнявацца ў гэтым дакуменце, у мяне няма права яго правяраць».

Людзі на гэта рэагавалі бурна. Адны крычалі: «заканадаўства ў нас ніхто не выконвае — ні вы, ні Галоўбудэкспертыза!», а іншыя: «Гэта ж злачынства!».

Але па сутнасці адказы на набалелыя пытанні аб Грушаўскім скверы людзі так і не пачулі.

Дапрацоўкі ў ПДП, кампенсацыйныя пасадкі, сын Танкевіча ў «Датч Стары»

Дапрацоўкі ў ПДП, па словах Танкевіча, яшчэ будуць разглядацца на новым грамадскім абмеркаванні.

Адзінае, што змог пракаментаваць чыноўнік — гэта план па кампенсацыйных пасадак. У межах, адведзеных для «Датч Стара», захаваюць 34 дрэва, перасадзяць 15 дрэваў, 40 знішчаць — з іх 6 старых таполяў, 18 — аварыйных.

Забудоўшчык абавязаны будзе высадзіць 120 дрэў. Па словах Танкевіча, — у скверы.

Некаторыя людзі таксама пыталіся, як аказалася, што сын Уладзіміра Танкевіча працуе ў кампаніі «Датч Стар». Чыноўнік заявіў, што гэта яго асабістае жыццё і адмовіўся каментаваць сітуацыю.

Перспектывы раёна, абяцаныя адміністрацыяй

Людзей цікавілі і іншыя пытанні: неўладкаванасць інфраструктуры ў густанаселеным раёне, няўладкаванасць, доўгія абяцанні зносу дамоў, праз якія нельга зрабіць рамонт, сітуацыя з дзіцячымі садкамі.

У адпаведнасці з перспектыўным планам у раёне з'явяцца тры дзіцячыя садкі:

  • на вуліцы Шчорса,
  • на Грушаўскай — дзе знаходзіцца школа №105, у якой пройдзе рэканструкцыя,
  • на Папаніна — на месцы кінатэатра «Авангард».

Заказчык будаўніцтва знайшлі толькі на апошні ўчастак — гэта будзе «Датч Стар». Пачаць будоўлю плануюць у 2020-м, а скончыць у 2023 годзе.

Новую школу на 1020 месцаў з басейнам пабудуюць у 2024 годзе на вуліцы Разінскай. Пакуль вядуцца праектныя працы, заказчыкам будаўніцтва прызначаны «УКБ Захад».

Пасля таго, як здадуць новы аб'ект, рэканструююць школы №105 і №3.

На скрыжаванні вуліц Шчорса і Грушаўскай пабудуюць паліклініку. Гандлёвы цэнтр узвядуць на вуліцы Парашутнай — пад яго знясуць два баракі, пляцоўка сыдзе праз аўкцыён.

0
american / Адказаць
24.01.2020 / 05:34
НН ни на шутку взялась за борьбу с коррупцией . 
0
Андрюха Горец (Беларусь Витебск ) / Адказаць
24.01.2020 / 06:17
Отец  там Начальствует - а сын  там Начальствует ? !  А денежки и там и там - очень Серьёзные ! . Это они - хорошо устроились .. Слишком - хорошо .
0
Белачупакабра / Адказаць
24.01.2020 / 07:20
Працаўладкаванне дзяцей - тыповы від адкатаў у Беларусі
Паказаць усе каментары/ 10 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру