Мільярдэр Джордж Сорас заявіў, што Facebook Inc. мог увайсці ў змову з прэзідэнтам ЗША Дональдам Трампам, каб дапамагчы яму пераабрацца ў на выбарах у 2020 годзе. Такую заяву 89-гадовы Сорас зрабіў падчас выступу на Сусветным эканамічным форуме ў Давосе, піша rbc.ru.

«Я думаю, што існуе свайго роду нефармальная аперацыя ўзаемадапамогі або пагадненне, якое развіваецца паміж Трампам і Facebook», - цытуе Сораса Bloomberg. На думку мільярдэра, Facebook можа дапамагаць Трампу пераабрацца, пашыраючы рознага роду дэзінфармацыю, Трамп будзе абараняць Facebook. «І гэта прымушае мяне вельмі турбавацца аб выніках выбараў 2020 года», - сказаў Сорас.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0