У дадатку для знаёмстваў Tinder з'явіцца функцыя спавяшчэння паліцыі аб небяспечных сітуацыях на спатканнях, паведамляецца на афіцыйным сайце кампаніі Match Group, якая валодае дадаткам, піша interfax.ru.

Match Group набудзе долю ў кампаніі-распрацоўніку дадатка Noonlight, які адсочвае месцазнаходжанне карыстальніка і паведамляе праваахоўнікам у выпадку небяспекі.

Акрамя таго, у Tinder з'явяцца і іншыя функцыі, у прыватнасці верыфікацыя фота ў профілях, каб выключыць выкарыстанне чужых фота. Таксама карыстальнікі змогуць зафіксаваць інфармацыю пра месца і час спаткання, пра чалавека, з якімі яны сустрэнуцца. Паліцыя прыедзе, калі карыстальнік не адрэагуе на паведамленні і званкі дыспетчара пасля націскання трывожнай кнопкі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0