Як улады Беларусі і расійскія нафтавікі вядуць спрэчку вакол прэміі
Беларускія НПЗ гатовыя плаціць расійскім нафтавым кампаніям прэмію памерам 5 даляраў за тону, аднак у большасці расійскіх НК апетыты большыя. Пра гэта TUT.BY распавялі інфармаваныя крыніцы.
- Беларусь гатовая плаціць прэмію да экспартнай альтэрнатывы (цана сусветнага рынку мінус экспартная пошліна і кошт транспарціроўкі) памерам 5 даляраў. Але большасць расійскіх кампаній хочуць прэмію ў 18-20 даляраў, - сказала крыніца ў нафтавай сферы. Афіцыйна пацвердзіць гэтую інфармацыю не ўдалося.
Прадстаўнік адной з расійскіх нафтавых кампаній запэўніў, што «шмат хто гатовы працаваць на ўмовах мінулага года, калі не ўмяшаецца палітыка».
Раней памер прэміі называўся ў раёне 10 даляраў за тону. Такім чынам Мінск, набываючы бяспошлінную нафту, спрабаваў стымуляваць расійскія кампаніі.
- У Расіі змяніўся памер экспартнай пошліны, што ўлічваецца пры разліку экспартнай альтэрнатывы. Менавіта з-за змены разлікаў і пайшлі рознагалоссі па памеры прэміі, - тлумачыць суразмоўца. - Цяпер ёсць магчымасць пастаўляць больш нафты ў далёкае замежжа. Таму ўсе хочуць зарабляць больш. Адсюль і прэмія вырасла.
Раней паведамлялася, што ўлады Беларусі адмовіліся плаціць прэмію расійскім нафтавым кампаніям, але на такіх умовах пагадзіўся працаваць толькі Міхаіл Гуцэрыеў. якога называюць сябрам Аляксандра Лукашэнкі. Аднак крыніца, знаёмая з кантрактам кампаніі групы «Сафмар», сказала Tut.by, што расійскаму бізнэсоўцу «плацяць прэмію».
Цяпер чытаюць
«Людзі, будзьце пільныя! У такой сітуацыі можа апынуцца кожны жыхар ЕС!» Грамадзянін Літвы, асуджаны ў Беларусі да 13 гадоў за «шпіянаж», перадаў ліст з калоніі

«Людзі, будзьце пільныя! У такой сітуацыі можа апынуцца кожны жыхар ЕС!» Грамадзянін Літвы, асуджаны ў Беларусі да 13 гадоў за «шпіянаж», перадаў ліст з калоніі
«Калі Расія нападзе на NATO, Калінінград будзе знішчаны ў першыя ж гадзіны. Але могуць прайсці два тыдні, перш чым дадатковыя сілы прыбудуць у Літву» — генерал Бэн Ходжэс

«Калі Расія нападзе на NATO, Калінінград будзе знішчаны ў першыя ж гадзіны. Але могуць прайсці два тыдні, перш чым дадатковыя сілы прыбудуць у Літву» — генерал Бэн Ходжэс
«Незалежнасць не падае з неба і не даецца назаўсёды. Яе трэба абараняць». Ціханоўская выступіла з заявай да 35-годдзя прыняцця Дэкларацыі аб суверэнітэце

Каментары