Учора міліцыя абвясціла ў вышук 17-гадовага Рамана Кудзіновіча з вёскі Заполле Чэрвеньскага раёна. У сераду а восьмай раніцы ён пайшоў з дому і не вярнуўся.
Было вядома, што раней хлопец сыходзіў з дома.
Сёння стала вядома, што Раман знайшоўся, паведамляе прэс-сакратар МУС Вольга Чамаданава ў сваім тэлеграм-канале.
Хлопец сам уначы вярнуўся дахаты, ён хаваўся ў ваколіцах вёскі