Як паведамлялася, маладафронтавец Піліп Шаўроў, затрыманы 19 студзеня, знаходзіцца ў Следчы ізалятар №1 на вуліцы Валадарскага. 24 студзеня стала вядома, што Шаўрову прад'яўлена абвінавачванне па ч.1 арт. 339 КК («Хуліганства»). Мера ўтрымання пад вартай працягнута да двух месяцаў. Праводзяцца следчыя дзеянні, паведамляе spring96.org.

Піліпа Шаўрова падазраюць у тым, што ён размаляваў чырвонай фарбай помнік расійскаму паэту Аляксандру Пушкіну, а таксама намаляваў некалькі «палітычных» графіці, адно з якіх - «Свабоду Севярынцу!». На наступны дзень пасля затрымання прэс-служба МУС паведаміла, што Шаўроў сам прыйшоў у міліцыю і прызнаўся, што менавіта ён размаляваў помнік. У доме ў актывіста «Маладога фронту» адбыўся вобшук, падчас якога была канфіскавана вопратка. 

Хлопец, які размаляваў Пушкіна чырвонай фарбай, ужо на Валадарцы. Ці прызнаюць яго палітвязнем? 

За «крывавыя рукі» помніка Пушкіну затрыманы маладафронтавец Піліп Шаўроў

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0