Улада1919

Лукашэнка расказаў, чаму не карыстаецца смартфонам і іншымі гаджэтамі

Аляксандр Лукашэнка, размаўляючы з калектывам Шклоўскага завода газетнай паперы, расказаў, чаму не карыстаецца смартфонам і іншымі гаджэтамі, перадае БЕЛТА.

«Можа, гэта і дрэнна: у мяне нават няма мабільнага тэлефона. Гляджу: мае калегі-прэзідэнты сядзяць, тыкаюць у гэтыя «айфоны» і іншае. Я гэтым не займаюся. Я ведаю, што такое бяспека. Справа нават не ў гэтым: у мяне ёсць каму гэтым займацца», — распавёў Аляксандр Лукашэнка.

Па словах кіраўніка дзяржавы, калі яму нехта і тэлефануе па мабільным тэлефоне (а гэта адбываецца вельмі рэдка), то ад'ютант яго прыносіць. «Але я амаль па гэтай сувязі не размаўляю, — падкрэсліў ён. — Зараз гэтыя гаджэты ў вас у кішэні, і, дзе б вы ні былі, вас бачаць тыя, хто трэба. Вам гэтага хочацца? Не».

Аляксандр Лукашэнка таксама адзначыў адмоўны ўплыў радыёхваль на здароўе чалавека і разам з выгодамі інтэрнэту ўспомніў пра магчымую небяспеку штучнага інтэлекту.

Каментары19

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

«Забіць яго ці адрэзаць яму яйкі я не рашыўся». Падрабязнасці трагедыі ў Гданьску, дзе ваяр катаваў бойфрэнда, а пасля забіў сябе

«Забіць яго ці адрэзаць яму яйкі я не рашыўся». Падрабязнасці трагедыі ў Гданьску, дзе ваяр катаваў бойфрэнда, а пасля забіў сябе

Усе навіны →
Усе навіны

Берасцеец увозіў у Польшчу бярозавае палена. Аказалася, гэта костка маманта2

Выдаліў акаўнт, пачысціў тэхніку — і ўсё адно прыйшлі. Мікіта Лосік расказаў, як яго вылічылі сілавікі25

«Белфармацыя» назвала фэйкам інфармацыю пра нібыта недахоп лекаў у краіне

У Вільні збілі журналіста Malanka Media16

Трамп заявіў, што Пуцін і Зяленскі абавязкова сустрэнуцца4

Лукашэнка павесіў адсталыя калгасы на шыі старшыням райвыканкамаў8

У Брэсце сілавікі скарысталі зброю супраць п'янага мужчыны3

Кожны сёмы жыхар Славакіі падтрымлівае далучэнне да Расіі — апытанне25

Аэрапорты Еўрасаюза будуць здымаць абмежаванні на вадкасці ў ручной паклажы

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Забіць яго ці адрэзаць яму яйкі я не рашыўся». Падрабязнасці трагедыі ў Гданьску, дзе ваяр катаваў бойфрэнда, а пасля забіў сябе

«Забіць яго ці адрэзаць яму яйкі я не рашыўся». Падрабязнасці трагедыі ў Гданьску, дзе ваяр катаваў бойфрэнда, а пасля забіў сябе

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць