Музыка22

Гурт Vuraj выпусціў новы міні-альбом АЎДЫЯ

Папулярызатары беларускага фальклору, гурт Vuraj, прадстаўляюць новы EP пад назвай Kalyna (Калына). У яго ўвайшлі песні, якія гурт адшукаў падчас веснавой экспедыцыі па Брэстскай вобласці.

На EP чатыры трэкі, але толькі дзве песні. Cправа ў тым, што акрамя «вурайскіх» варыянтаў, можна паслухаць і аўтэнтычнае выкананне жывымі носьбітамі традыцыі. 

«Гэтым раз мы паставілі перад сабой задачу максімальна захаваць аўтэнтыку твораў - мелодыі, вымаўленне, настрой і нават традыцыйную манеру выканання», — кажа лідар Vuraj Сержук Доўгушаў. 

З гэтай мэтай на запіс адной з песень запрасілі вакалістку полацкага гурту Варган Ганна Лутава, якая заспявала з Сержуком у дуэце. У другой кампазіцыі разам з Вураем гучаць галасы спявачак з народнага калектыву Бабіна Лета.

Акрамя таго, у запісе EP паўдзельнічалі новы басіст Vuraj Піліп Петчанка, вядомы таксама па праэкце Dee Tree, і бубнач Аляксей Максімаў. Запіс праходзіў на менскай студыі Everest. Звядзенне і майстарынг - Павел Сініла. Дызайн вокладкі - Ліза Лянкевіч. Запіс аўтэнтычных выканаўцаў - Арцём Петрашкевіч.

Пра песні

Ой Юр’я, Юр’я

Каляндарную веснавую песню Юр’я запісалі у вёсцы Аранчыцы Пружанскага району. Заспяваў яе калектыў Бабіна Лета, які быў створаны яшчэ ў 80х гадах і па сёння працягвае традыцыю народных спеваў. Кіраўніцы і найстарэйшай удзельніцы гурту Таццяне Піліпаўне Пушко ўжо 84 гады, але спевам гэта не замінае.

Юр’я - гэта старажытнае народнае свята ў гонар святога - заступніка сялянскай жывёлы і нівы. Гэты дзень адзначае пачатак вясны, адраджэнне зямлі. Юр’ю просяць узяць у Бога ключы, каб адчыніць зямлю і распачаць новую пару году. Са святам звязана шмат абрадаў і павер’яў - так, пастухі ў гэты дзень не бралі з сабой нажа, бо вастрыць нож - вастрыць воўку зубы.

Калына 

Заглаўная песня EP «Калына» распавядае пра лёс прыгажуні, якая нядаўна пераехала жыць да мужа. Маладой жонцы цяжка прыходзіцца ў новай сям’і - свякроў яе неўзлюбіла і абгаворвае. Гэта папулярны сюжэт беларускіх вясельных песень: нялёгка бывае дзеўчынам пакідаць бацькоўскі дом і шукаць новай долі ў сям’і мужа.

Песня паходзіць з Палесся, з Драгічынскага району. Запісалі яе ў вёсцы Волька ў выкананні сямейнага дуэту Еўдакіі Зіновіч і Фёдара Булыгі. Дуэт выконвае старадаўнія «колішнія» песні, працягваючы палескую традыцыю. Акрамя таго, музыкі займаюцца ткацтвам ды рамёствамі.

Пра гурт Vuraj

Vuraj (Ву-рай) эксперыментуе з фальклорам і займаецца захаваннем традыцыйнай песеннай спадчыны Беларусі. Музыкі збіраюць народныя спевы ў экспедыцыях па краіне і надаюць ім новае сучаснае гучанне ў студыі. У выніку нараджаюцца творы на мяжы розных стыляў ад року да класікі, але захоўваюцца аўтэнтычныя мелодыі, тэксты, дыялекты.

Гурт выпусціў шэраг EP і сінглаў, а таксама 4 альбомы, апошні з якіх музыкі запісалі ў Варашве з прадзюсерам, які мае некалькі намінацый на Грэмі.

Уладальнікі прэміі «Героі году» ад парталу tuzin.fm за ўнёсак у беларускую музыку. Лепшы фольк-альбом па версіі experty.by. Удзельнікі міжнародных фестываляў.

Спасылкі і больш інфармацыі пра гурт:

Каментары2

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

Банкаўскія інсайдары лічаць новыя санкцыі супраць чатырох беларускіх банкаў малазначнымі. І вось чаму1

ЭканомікаБеларусбанк, Белаграпрамбанк, Белінвестбанк і Банк Дабрабыт1

Банкаўскія інсайдары лічаць новыя санкцыі супраць чатырох беларускіх банкаў малазначнымі. І вось чаму

Усе навіны →
Усе навіны

У Беларусь афіцыйна прыйшоў новы кітайскі аўтамабільны брэнд. Што за ён6

Эстонія пажыццёва забараніла ўезд у краіну Лукашэнку і яшчэ 272 асобам2

Памятаеце зарослую магілу акадэміка Карскага? Моладзь з Беларусі аплаціла яе ўпарадкаванне4

Беларуска абурылася коштам лісічак у 55 рублёў за кілаграм3

Сярэдні заробак «бруднымі» складае 911 даляраў4

Адначасова дзве аварыі пад Мінскам, пацярпелі некалькі чалавек. Людзі кажуць пра зачараваны ўчастак трасы

«Пакуль не чуў, каб беларусаў дэпартавалі». Амерыканскі адвакат пра міграцыйную палітыку ЗША пры Трампе2

Купалаўскі тэатр прапаноўвае новую паслугу: цяпер там можна пабрацца шлюбам13

Крутога айцішніка, які вярнуўся з Грузіі, асудзілі па чатырох палітычных артыкулах10

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Банкаўскія інсайдары лічаць новыя санкцыі супраць чатырох беларускіх банкаў малазначнымі. І вось чаму1

ЭканомікаБеларусбанк, Белаграпрамбанк, Белінвестбанк і Банк Дабрабыт1

Банкаўскія інсайдары лічаць новыя санкцыі супраць чатырох беларускіх банкаў малазначнымі. І вось чаму

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць