Паводле інфармацыі сайту afn.by, у калідорах улады распрацаваны план прыватызацыі яшчэ двух бровараў.
На першым этапе ААТ «Крыніца» і ААТ «Брэсцкае піва» маюць аб’яднацца ў холдынг, 51% акцый якога пяройдзе ў кіраванне прэзідэнцкага спартовага клубу, а 49% застануцца пад кантролем цяперашняга галоўнага акцыянера гэтых двух прадпрыемстваў, канцэрну «Белдзяржхарчпраму».
На другім этапе на беларускі рынак павінна ўвайсці кампанія SABMiller — адзін з лідэраў рынку.
Паводле выдання, угодзе пасярэднічаюць аўстрыйскія кампаніі, блізкія да старшыні рады акцыянераў кампаніі «Белтех¬экспорт» Уладзіміра Пефціева. Гэты бізнэсовец, быццам бы, прысутнічаў пры абмеркаванні ўгоды з прэм’ерам С.Сідорскім.
Прэзідэнцкі спартовы клуб узначальвае малодшы (сярэдні?) сын А.Лукашэнкі Дзмітры.
Піваварства — прыбытковая сфера, асабліва ў краінах, дзе моцныя напоі паступова замяняюцца слабымі па меры росту дабрабыту насельніцтва.