Грамадства

Яшчэ школьнік, але ўжо праграміст. Новы навучальны праект ПВТ дазволіць дзецям стварыць свой гаджэт

7 школ з розных рэгіёнаў Беларусі атрымалі ад Парка высокіх тэхналогій абсталяванне і матэрыялы для запуску новага адукацыйнага праекта ПВТ. На занятках па праграмаванні ў асяроддзі Scratch вучні 5—6 класаў змогуць стварыць свае ўласныя гаджэты, выкарыстоўваючы мікракантролер Micro:bit і задаючы патрэбныя алгарытмы. 

На прэзентацыю праекта, якая сёння прайшла ў бізнэс-інкубатары ПВТ, запрасілі педагогаў. Ім перадалі метадычныя матэрыялы і наборы, якія ўключаюць у сябе мікракантролеры і неабходныя камплектуючыя. Каб заняткі былі цікавымі, Парк высокіх тэхналогій распрацаваў вучэбную праграму «Праграмаванне Micro:bit у асяроддзі Scratch».

Усевалад Янчэўскі

У размове з настаўнікамі дырэктар Парка высокіх тэхналогій Усевалад Янчэўскі падкрэсліў важнасць атрымання новых ведаў: «Навучанне асновам праграмавання — гэта не толькі важная аснова ІТ-адукацыі. Гэтыя базавыя навыкі развіваюць галоўныя якасці паспяховага чалавека — гнуткасць розуму і рухомасць мыслення. Сёння віртуальны і рэальны свет імкліва аб'ядноўваюцца. Мы хочам, каб нашы школьнікі свабодна валодалі праграмаваннем, бо праграмы пішуцца для таго, каб з іх дапамогай кіраваць рэальнымі рэчамі ў рэальным свеце. Таму Парк высокіх тэхналогій усімі сіламі падтрымлівае і будзе падтрымліваць сістэму адукацыі. Для будучыні краіны няма нічога важнейшага за адукацыю».

Уменне працаваць з мікракантролерамі стане сапраўды карысным навыкам. Бо яны прысутнічаюць у жыцці сучаснага чалавека паўсюдна. Без падобных мікрасхем неймаверная праца большасці электронных прылад — пачынаючы ад навагодніх гірляндаў, бытавой тэхнікі, бартавых кампъютараў у аўтамабілях і заканчваючы сістэмамі кіравання атамнымі станцыямі.

Яшчэ адна задача новага праекту — стварэнне супольнасці настаўнікаў, якія валодаюць асновамі праграмавання на мовах Python і Scratch. У ліку першых удзельнікаў — 28 педагогаў, адабраных на леташнім конкурсе з сотні прэтэндэнтаў. Па заканчэнні прэзентацыі ў бізнэс-інкубатары ПВТ для іх правялі ўводны практычны семінар.

Праект рэалізуецца пры падтрымцы кампаній-рэзідэнтаў ПВТ «Сиклум Бел», «Нэкстсофт», «Фаброс» і «Мелсофт».

Каментары

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

«Я хачу справядлівасці — і для жанчын, і для сябе». Шчырая гутарка з Андрэем Стрыжаком пра скандал з дыкпікамі, залежнасці і будучыню16

«Я хачу справядлівасці — і для жанчын, і для сябе». Шчырая гутарка з Андрэем Стрыжаком пра скандал з дыкпікамі, залежнасці і будучыню

Усе навіны →
Усе навіны

«Казахстанскі квартал» і новабудоўлі ў Чыжоўцы, Масюкоўшчыне, Лошыцы. Як будзе забудоўвацца Мінск3

Галоўны трэнер «Нёмана» выканаў дзіўны танец пасля перамогі ў матчы Лігі канферэнцый

«Змагла развітацца па-людску». У Польшчы ў беларускі памёр муж — яна расказала, як даставіла прах на радзіму і арганізавала пахаванне

Банкаўскія інсайдары лічаць новыя санкцыі супраць чатырох беларускіх банкаў малазначнымі. І вось чаму11

Францыя вырашыла прызнаць Палесцінскую дзяржаву. Ізраіль заявіў, што гэта «ўзнагарода за тэрарызм»15

Каранавірус паскорыў старэнне мозгу нават у тых, хто не хварэў4

Мінскае «Дынама» без шанцаў прайграла албанскай «Эгнаціі»2

Тавары з «Пагоняй» прадавалі, нягледзячы на забароны11

Стала вядома, як рагачоўскі завод працуе на расійскую вайсковую прамысловасць5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Я хачу справядлівасці — і для жанчын, і для сябе». Шчырая гутарка з Андрэем Стрыжаком пра скандал з дыкпікамі, залежнасці і будучыню16

«Я хачу справядлівасці — і для жанчын, і для сябе». Шчырая гутарка з Андрэем Стрыжаком пра скандал з дыкпікамі, залежнасці і будучыню

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць