Намінальная налічаная сярэдняя заработная плата работнікаў Беларусі ў снежні 2019 года склала 1238,7 рубля, паведамляе Белстат.

У лістападзе 2019 года сярэдняя зарплата была на ўзроўні 1113,1 рубля.

Снежаньскія заробкі традыцыйна вышэйшыя за лістападаўскія за кошт розных бонусаў і прэмій.

Даныя пра сярэдні заробак публікуюцца да выліку падаткаў і ўзносаў. Такім чынам, фактычная сярэдняя зарплата ў снежні склала 1 065,3 рубля.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0