Улада4444

Статкевіч: Зарэгістраваная апазіцыя ніколі не абярэ Севярынца кандыдатам, скажуць, што ён гамафоб, што на яго грошай не дадуць

Кіраўнік Беларускага нацыянальнага кангрэсу (БНК) Мікола Статкевіч патлумачыў, чаму не ўдзельнічае ў працэдуры абрання адзінага кандыдата на прэзідэнцкія выбары — 2020. Шэсць апазіцыйных партый дамовіліся між сабой, што вызначаць адзінага.

«БНК вызначыўся са сваім кандыдатам яшчэ год таму, — кажа Статкевіч. — Ім буду я. Удзельнічаць у вызначэнні адзінага з апазіцыяй, якая зарэгістраваная Лукашэнкам, ну прабачце. Рабіць так — наступаць на адны і тыя ж граблі, мы і так ужо двойчы на іх наступалі. Упершыню, калі напрыканцы 2015 года ствараўся БНК і мы прапаноўвалі ўсім сілам працаваць разам.

Другі раз — святкаванне 100-годдзя БНР, калі некаторыя лідары партый пабеглі ў Мінгарвыканкам да дробных чыноўнікаў, каб дазволілі канцэрт, у выніку чаго злілі палітычны складнік святкавання. Каб не пабеглі, то ў нас былі бы і мітынг, і канцэрт».

«Я не кажу канчатковае «не». Тым больш, што я выказваю толькі сваю ўласную пазіцыю, на БНК мы яе яе яшчэ будзем абмяркоўваць. Але паслухайце, я заклікаў сабрацца людзей 6 кастрычніка на акцыю ў абарону незалежнасці. Нібыта і пагаджаліся спачатку: так-так, прыйдзем. А ў выніку ці быў хто? Правацэнтрысцкая кааліцыя кажа: там быў наш прадстаўнік. Так, Севярынец прыйшоў, а дзе былі ўсе астатнія?

Кажу як ёсць: калі кандыдатам будзе Севярынец, то мы гатовыя супрацоўнічаць, гатовыя каардынаваць сваю дзейнасць. У выпадку адмовы ў рэгістрацыі кандыдата ад БНК гатовыя падтрымаць Севярынца. Але, апроч Севярынца, там няма людзей, якія гатовыя рызыкаваць, а без гэтага ўдзельнічаць у выбарах бессэнсоўна.

Правацэнтрысцкая кааліцыя ўжо год кажа пра праймерыз, але не праводзіць іх. А чаму? Бо Севярынец, пры ўсіх яго мінусах, стварае інфармацыйныя нагоды, стварае падзеі. Людзі яго падтрымліваюць, і я не пра бліжэйшае атачэнне, а пра людзей, што выходзяць на вуліцы па яго закліках.

Я ўпэўнены, што цяпер будуць спрабаваць абраць адзіным самага слабога кандыдата, але не Севярынца. Будуць казаць, што на яго грошы не знойдуцца, што ён гамафоб… Знойдуць тысячу прычын. Шмат у чым я ўпэўнены ў несамастойнасці гэтых арганізацый, шмат што кажа, што яны знаходзяцца ў залежнасці ад уладаў. Ды што казаць, пакуль я сядзеў у турме, яны не правялі ніводнай акцыі ў цэнтры Мінска!

Было б моцна, каб ад зарэгістраванай апазіцыі кандыдатам быў бы Севярынец, мы б з ім паразумеліся. Я даўно кажу, што сапраўдная апазіцыя сабралася ў БНК, за выключэннем Севярынца».

Каментары44

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

Так выглядаў Аляксандр Лукашэнка на Валааме ФОТЫ6

Так выглядаў Аляксандр Лукашэнка на Валааме ФОТЫ

Усе навіны →
Усе навіны

Рыбакоў: Беларусь і ЗША рыхтуюць новыя крокі19

У расійскім Барнауле 8 з 10 новых беларускіх трамваяў адразу ж сталі на рамонт

У Беларусі ніяк не могуць знайсці, каго паслаць амбасадарам у Нігерыю8

Улады расказалі, што будзе рабіцца на месцы згарэлай царквы ў Сцяпанках4

ЗША зноў правялі перамовы з Расіяй, але ўсё без толку10

Берасцеец расказаў і паказаў, як займаўся адмываннем даляраў

Звярнулася 11 ліпеня, запісалі на 22 верасня. У Жодзіне абмяркоўваюць чэргі ў бальніцу1

Брэнд Mark Formelle трапіў у скандал, нахаміўшы кліентцы на роўным месцы8

За пяць гадоў Германія выдала беларусам 267 гуманітарных віз. Больш не будуць13

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Так выглядаў Аляксандр Лукашэнка на Валааме ФОТЫ6

Так выглядаў Аляксандр Лукашэнка на Валааме ФОТЫ

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць