Зміцер Казлоў («Шэры кот»).

Зміцер Казлоў («Шэры кот»).

Блогера Зміцера Казлова («Шэры кот»), які 21 студзеня выйшаў на волю пасля 25 сутак арышту, зноў выклікалі ў міліцыю. Начальнік міліцыі горада Барані Валчкоў папрасіў Казлова прыйсці для азнаямлення з пастановай суда, якая прыйшла з Мінску. «Шэры кот» плануе пайсці ў міліцыю ў 14 гадзін 24 студзеня, паведамляе ПЦ «Вясна».

Верагодна, міліцыянт меў на ўвазе пастанову суда Маскоўскага раёна Мінска ад 26 снежня, згодна з якой блогер атрымаў яшчэ 15 сутак арышту. Пра такі вынік ён даведаўся толькі 23 студзеня.

Казлоў думаў, што з міліцыі яго хутчэй за ўсё адправяць у ізалятар далей адбываць суткі арыштаў, якіх у яго засталося 80. «Шэры кот» прыйшоў у міліцыю з усімі неабходнымі для «сутак» рэчамі. Але ў выніку яму далі позву на 27 студзеня ў Ленінскі суд Мінска, дзе будзе разглядацца яго апошняя адміністрацыйная справа — за ўдзел у акцыі 8 снежня. Такім чынам блогер застаецца на волі.

«Шэры кот» пасля выхада з міліцыі 24 студзеня.

«Шэры кот» пасля выхада з міліцыі 24 студзеня.

Нагадаем, што Зміцер Казлоў быў затрыманы ўвечары 25 снежня. На наступны дзень у судзе Аршанскага раёна яго асудзілі за заклікі да ўдзелу ў акцыі 7 снежня і адправілі адбываць 15-суткавы арышт. Падчас знаходжання пад вартай яго асудзілі яшчэ пяць разоў, і на кожным судзе ён атрымліваў новыя 15 сутак. Увечары 21 студзеня блогер нечакана выйшаў на волю. Казлоў патлумачыў, што яго часова адпусцілі, паведаміўшы, што ў ізалятары нібыта будзе праводзіцца дэзынфекцыя.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0