24.01.2020 / 18:24

На борце самалёта «Аэрафлот» загінулі дзве кошкі 7

22 студзеня Максім Чумачэнка вылецеў з Нью-Ёрка рэйсам «Аэрафлоту», які накіроўваўся ў Маскву. Там у мужчыны была кароткая перасадка на наступны самалёт да Сафіі. Максім узяў з сабой гадаванцаў — трох кошак пароды амерыканскі калар-пойнт. Падчас транспарціроўкі дзве з іх атрымалі сур'ёзныя траўмы і памерлі, а яшчэ ў адной ветэрынар дыягнаставаў абмаражэнне, паведамляе baza.io.

Пасля пасадкі ў Шарамеццеве пасажыр, які ляцеў тым жа рэйсам, сказаў мужчыну, што яго котак шпурляюць на разгрузцы. Тады Максім, які аплаціў паслугу прыёрыці-білета, пабег да стойкі і спытаў у прадстаўнікоў авіякампаніі, дзе яго жывёлы і чаму яго груз у адпаведнасці з правіламі не абслужылі адным з першых.

Максім атрымаў ад супрацоўнікаў склада дзве паламаныя пераноскі з катамі.

У выніку прадстаўнікі «Аэрафлота» папрасілі прабачэння ў Максіма, а ён пакінуў заяўку на скаргу і ў суправаджэнні супрацоўнікаў прайшоў на наступны рэйс.

Акрамя таго, мужчыну дазволілі ўзяць у салон дзвюх котак. Але выратаваць іх ужо не ўдалося: адна памерла проста ў самалёце, а другая — пазней, на стале ў ветэрынара. Згодна з папярэднім заключэннем гадаванцы загінулі ад унутранага кровазліцця, якое справакавалі траўмы, атрыманыя пры транспартоўцы. У трэцяй кошкі, якая ляцела трансферам, ветэрынар дыягнаставаў абмаражэнне.

Кошка, якая выжыла, але атрымала абмаражэнне.

Пасажыр лічыць, што кампанія павінна самастойна ініцыяваць крымінальную справу па артыкуле «жорсткае абыходжанне з жывёламі» і разабрацца з работнікамі, адказнымі за гібель яго кошак. Калі «Аэрафлот» гэтага не зробіць, Чумачэнка абяцае сам пайсці ў паліцыю.

NN.by

5
Dlohosh284 / Адказаць
24.01.2020 / 18:54
Ещё раз опозорились живодёры из Аэрофлота. Как вообще можно класть живое существо в багаж на такой перелёт, пускай бы сам директор компании туда лёг. 
2
Яўгенка / Адказаць
24.01.2020 / 20:52
Бро не багаж!
0
ЯНКА / Адказаць
25.01.2020 / 03:09
✟ КАТЫ' Й КА'ТЫ ✟ Даць штосьці жывое гэткім «багажным аддзяленіям» у рукі — тое самае, што кінуць ім пад ногі. Да якіх — вы чуеце?! — прымацаваны косы сьмерці. «Тэй, каго раструшчылі, ужо ня зьмерзне», «хто згарэў, — зьвіняць яны, — тэй не згніе...» Мае спачуваньні. Я, катавод у былым, спазнаў на скуры свайго сэрца, што лю'бы свойскі кот — як чалавек. І ягоная сьмерць — невыносная трагедыя для гаспадара-сябра. ✟ Між тым у нас, беларусаў, ё слова колер. А калар — гэта скарачэньне ад «каларад». Таму няўцямна, ці былі загінуўшыя (а не «загыблыя» — тутака вам не Ўкраіна!) коткі аматарамі «Лугандоніі» альбо ўсёткі сваякамі каларадзкага жука. Па-другое, трэба скасаваць выраз «на борце» без пазначэньня «на правым» альбо «левым». Досыць катаваць жа мову — яна таксама па-свойму жывая!!! ...!!! ...!!! ✟ На нябесных пагостах свойскіх жывёлаў стаіць несканчаемы енк. Супакой, Госпадзе, нашыя душы... ✟
Паказаць усе каментары/ 7 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру