24.01.2020 / 18:52

15 февраля — Виктор Шалкевич приглашает на зимний концерт

Минск, Дворец культуры профсоюзов (Октябрьская площадь). Начало в 19:00.

Адсвяткаваўшы грандыёзным аншлагавым канцэртам летась свой юбілей, Віктар нецярпліва чакае новай сустрэчы з мінскай публікай!

Цягам юбілейнага года Віктар Шалкевіч не спачываў на лаўрах. Музыка выдаў чарговую кнігу, рыхтуе калядную оперу «Галілейская гісторыя», наведаў з канцэртам Грузію і іншыя замежныя краіны.

— Зараз я дапісваю раман і оперу, шукаю сюжэты для новых песень, радуюся жыццю, — дзеліцца Вiктар Шалкевiч. — Яно не зрабілася лягчэйшым — як працаваў, так і працую. І канешне ёсць чым новым здзівіць гледачоў на канцэрце: спецыяльна да імпрэзы будуць перавыдадзеныя на дысках альбомы «За 100 крокаў ад Вострае Брамы» і самы першы альбом 1992 года «Правінцыя».

Адметна, што ў гэтым годзе праграма канцэрта будзе складзена ў тым ліку па заяўках слухачоў. Свае замовы вы можаце даслаць на пошту uzajemna2019@gmail.com ці пакінуць на старонках імпрэзы ў сацыяльных сетках: Фэйсбук, Укантакце.

Запрашаем усіх наведаць традыцыйны зімовы канцэрт барда Віктара Шалкевіча ў Мінску!

Цана квіткоў ад 1 да 33 рублёў. Квіткі без нацэнкі — каса Палаца прафсаюзаў

Інфалінія: (44) 5517706, (29) 8517706.

NN.by

Чтобы оставить комментарий, пожалуйста, активируйте JavaScript в настройках своего браузера