24.01.2020 / 18:42

Пры разводзе будуць у абавязковым парадку прапаноўваць прымірыцца з дапамогай медыятара 1

Мужа і жонку пры разводзе ў судзе або загсе павінны будуць у абавязковым парадку інфармаваць пра магчымасць прымірыцца з дапамогай медыятара. Гэта замацавана ў новым Законе №277-3, які павінен уступіць у сілу з 1 ліпеня. Пра гэта міністр юстыцыі Алег Сліжэўскі расказаў журналістам, адказваючы на пытанне карэспандэнта БелТА.

У заканадаўстве замацоўваецца новае паняцце — інфармацыйная сустрэча з медыятарам. На думку Алега Сліжэўскага, альтэрнатыўны метад вырашэння канфліктаў — гэта адзін з перспектыўных напрамкаў прававой палітыкі краіны.

У ходзе такіх зносін у пары будзе магчымасць яшчэ раз пашукаць варыянты кампрамісаў, дасягнення згоды. Пры гэтым прынцып добраахвотнасці захоўваецца: кожны вырашае сам, ці спрабаваць яму звяртацца да медыятара.

5
Алег С. / Адказаць
24.01.2020 / 20:43
Медыятар - гэта псіхалагічна-юрыдычны гвалтаўнік, які будзе любым спосабам заштурхоўваць людзей у непатрэбны шлюб. Колькасць гвалту вырасце.
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру