25.01.2020 / 10:38

«Трусік ДжоДжо»: трагікамедыя пра хлопчыка з «Гітлерюгенда» 8

«Трусік ДжоДжо» — гэта трагікамедыя пра хлопчыка Джоджо Бэцлера з «Гітлерюгенда», які марыць трапіць на вайну.

Няўклюдны 10-гадовы нямецкі хлопчык ДжоДжо, які страціў бацьку, спрабуе знайсці сваё месца ў свеце. Аднагодкі кпяць з яго, а мама мяркуе, што дзіця само сабе выдумляе праблемы. А хлопчык хоча мець бацьку і пачынае мець зносіны з уяўным іншым — Адольфам Гітлерам, які зусім не падобны да знаёмага ўсім фюрара Трэцяга рэйха.

«Я даўно так не смяяўся з нацыстаў і Гітлера, — піша ў сябе ў фэйсбуку журналіст Дзмітры Гурневіч. — Там ад кожнай сцэны з Адольфам можна ляжаць покатам. А потым ДжоДжо адкрывае, што ў іхнай кватэры хаваецца габрэйская дзяўчына. І тут ён пачынае разумець, што гэта… такія самыя людзі, хаця дзяўчынка і страшыць яго па прыколе, што габрэі спяць як кажаны, дагары нагамі. Але гэтае адкрыццё адбываецца не так банальна, як я тут пішу. Гэта трэба ўбачыць.

Гэта фільм пра тое, як мозг людзей ператвараюць у мякіну, як людзі прымаюць за догму тое, з чаго варта парагатаць. «Адзін мой сябра сустрэў рускіх і яны яго з'елі» - кажа адна з гераіняў фільму. «Мы тут тыдзень таму злавілі ў лесе габрэя і я скажу табе пад сакрэтам, што ён нічым не адрозніваўся ад нас. Не разумею, з чаго ўся гэтая шура-бура», — кажа ДжоДжо іншы сябручок з «Гітлерюгенда». Тое, як зроблены гэты фільм, гратэск і трагікамедыя — на маю думку, адзін з вельмі добрых спосабаў расказваць дзецям ва ўзросце маіх пра важныя рэчы.

У фільме ёсць тэма і для дарослых. Пра тое, які смешны насамрэч фанатызм, калі паглядзець на яго з боку, — піша Гурневіч.

«Табе толькі 10 гадоў, ты не павінен думаць пра вайну і палітыку. Дзеці павінны лазіць па дрэвах і падаць з іх, — кажа хлопчыку мама, калі той пераконвае яе, што фюрар пераможа ў вайне. — Жыццё — гэта дар, трэба яго цаніць. Трэба танцаваць, каб паказаць Богу, як мы ўдзячныя яму за жыццё».

Рэжысёр Тайка Уайціці (Новая Зеландыя), вытворчасць ЗША, 2019.

NN.by

1
Jan / Адказаць
25.01.2020 / 10:43
ДЗІ-О
1
Заходнік / Адказаць
25.01.2020 / 13:17
Дык а дзе паглядзець?
1
19БНР18 / Адказаць
25.01.2020 / 14:12
Реальным десятилетним пацанам не до смеха было умирать тысячами в последние дни войны, пока один парень решал что сначала: ампула, или пистолет?
Паказаць усе каментары/ 8 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру