27 школ атрымалі абсталяванне для заняткаў па праграмаванні ў асяроддзі Scratch. Фота Park.by.

27 школ атрымалі абсталяванне для заняткаў па праграмаванні ў асяроддзі Scratch. Фота Park.by.

Парк высокіх тэхналогій даў старт новаму адукацыйнаму праекту. У яго рамках 27 школ атрымалі абсталяванне і матэрыялы для заняткаў па праграмаванні ў асяроддзі Scratch і распрацоўцы ўласных дэвайсаў з дапамогай мікракантролера Micro:bit.

Усевалад Янчэўскі. Фота Park.by.

Усевалад Янчэўскі. Фота Park.by.

Дырэктар Парка высокіх тэхналогій Усевалад Янчэўскі ў размове з настаўнікамі адзначыў: «Навучанне асновам праграмавання — гэта не толькі важная аснова ІТ-адукацыі. Гэтыя базавыя навыкі развіваюць галоўныя якасці паспяховага чалавека — гнуткасць розуму і рухомасць мыслення. Сёння віртуальны і рэальны свет імкліва аб'ядноўваюцца. Мы хочам, каб нашы школьнікі свабодна валодалі праграмаваннем, бо праграмы пішуцца для таго, каб з іх дапамогай кіраваць рэальнымі рэчамі ў рэальным свеце. Таму Парк высокіх тэхналогій усімі сіламі падтрымлівае і будзе падтрымліваць сістэму адукацыі. Для будучыні краіны няма нічога важнейшага за адукацыю».

Акрамя навучання працы з мікракантролерамі, у праекта ёсць іншая задача: стварэнне супольнасці настаўнікаў, якія ведаюць асновы праграмавання на Python і Scratch. Сярод першых удзельнікаў — 28 педагогаў, якіх адабралі праз конкурс з сотні прэтэндэнтаў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0