25.01.2020 / 14:42

Нацбанк плануе скарачэнне золатавалютных рэзерваў на чвэрць за год, але іх дастаткова, каб вытрымаць нафтагазавы канфлікт 3

Нацыянальны банк прагназуе змяншэнне золатавалютных рэзерваў у 2020 годзе на чвэрць. 

Пра гэта гаворыцца ў дакладзе намесніка старшыні Нацбанка Сяргея Калечыца, паведамляе Svaboda.org.

«На 1 студзеня 2021 года міжнародныя резэрвовыя актывы павінны скласці не менш як 7,3 мільярда даляраў ЗША. Дадзены абʼём улічвае неабходнасць пагашэньня Ўрадам і Нацыянальным банкам парадку 4,3 мільярда даляраў ЗША замежных і ўнутраных абавязальніцтваў, а таксама рызыкі, зьвязаныя з «падатковым манэўрам» у Расейскай Фэдэрацыі», — піша Калечыц.

Цяпер золатавалютныя рэзервы складаюць 9,4 мільярда даляраў. За год яны выраслі на 2,2 мільярда, хоць летась Беларусь таксама выплаціла амаль 4,2 мільярда даляраў пазыкаў.

NN.by

1
0.5 / Адказаць
25.01.2020 / 15:57
Конфликт на один год может и хватит выдержать. А на два? Три? Что, путен морген к тому времени?
2
Не идиот / Адказаць
25.01.2020 / 16:35
0.5, " а там" будзе атамная ды сталыя кантракты на нафту ды газ...яны таньней чымся разавыя.
1
Скураныя крылы / Адказаць
25.01.2020 / 18:34
ЗВР у маёй Краіне на сёння - гэта моладзь, якая з'яджае.

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру