26.01.2020 / 07:41

У Кітаі назвалі першыя сімптомы каранавіруса. І гэта не толькі гарачка і кашаль

Кітайскае дзяржаўнае інфармацыйнае агенцтва Сіньхуа паведамляе, што такія тыповыя прыкметы пнеўманіі, як гарачка і кашаль, не з'яўляюцца адзінымі першымі сімптомамі, якія з'яўляюцца ў людзей, заражаных новым каранавірусам, піша NHK.

Вялікую колькасць пацыентаў абследавалі ва ўніверсітэцкай бальніцы ў горадзе Ухань у правінцыі Хубэй, дзе першапачаткова адбылася ўспышка гэтага захворвання.

У многіх пацыентаў першымі сімптомамі былі дыярэя, млоснасць, галаўны боль, стомленасць ці праблемы са стрававальнай, а таксама нервовай сістэмай.

Паколькі гэта перашкаджае дыягнаставанню захворвання на ранняй стадыі, медыцынскія супрацоўнікі заклікаюць быць пільнымі.

NN.by

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру