41-гадовая легенда баскетбола Кобі Браянт загінуў пры крушэнні верталёта. Пра гэта паведамляе TMZ.

Фота: flickr.

Браянт разам з трыма спадарожнікамі і пілотам знаходзіўся на сваім прыватным верталёце, які пацярпеў крушэнне. Ратавальнікі пацвердзілі, што ніхто з тых, хто знаходзіўся на борце, не выжыў.

Сярод загінулых — 13-гадовая дачка спартоўца. Паводле інфармацыі крыніцы, жонка Кобі Браянта Ванеса не знаходзілася на борце паветранага судна.

Сталі вядомыя падрабязнасці авіякатастрофы з Кобі Браянтам

Кобі Браянт завяршыў кар'еру ў 2016 годзе. Ён 18 разоў удзельнічаў у Матчы зорак НБА, з іх 17 запар. Пяць разоў станавіўся чэмпіёнам НБА і двойчы MVP фінальнай серыі. На працягу ўсёй кар'еры з 1996 па 2016 гады ён выступаў за «Лос-Анджэлес Лэйкерс».

Месца крушэння.

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?