Эксперты папярэджвалі аб магчымым падзенні цэнаў на нафту з-за новага каранавіруса ў Кітаі, піша rbc.ru.
Цана нафты маркі Brent упала ніжэй за $60 упершыню з восені мінулага года. Паводле звестак лонданскай біржы ICE, цана ф'ючарса нафты Brent з пастаўкай у сакавіку апусцілася да $59,32 за бараль.
У апошні раз цана нафты Brent была ніжэй за $60 за бараль 1 лістапада 2019 — тады яна дасягнула адзнакі $59,76. Затым цана пачала расці, гэта было абумоўлена, у прыватнасці, пазітыўнымі зменамі ў гандлёвых войнах ЗША і Кітая. Да 5 лістапада цана нафты Brent перавысіла $63 за бараль.
У пачатку гэтага года нафта падскочыла ў цане пасля гібелі іранскага ваеначальніка Касема Сулеймані. 3 студзеня на максімуме цана нафты Brent дасягала $68,86, а праз тры дні перавысіла $70.