Паведамленне аб пажары ў жылым доме ў вёсцы Шчытамірычы Мінскага раёна выратавальнікі атрымалі 26 студзеня ў 19:18. Як піша прэс-служба Мінскага абласнога ўпраўлення МНС, у выніку пажару загінулі двое мужчын. Прычына пажару высвятляецца.
Усяго за суткі па краіне агонь забраў шэсць чалавек. Пажары са смяротным зыходам здарыліся таксама ў Баранавіцкім, Браслаўскім, Вілейскім і Шумілінскім раёнах.