27.01.2020 / 08:23

Эксперт: Калі снег так і не выпадзе, камароў летам не будзе 9

Гэтыя прагнозы тычацца Фінляндыі, але, магчыма, спрацуюць і для Беларусі.

Выключна цёплае надвор'е ўплывае на прыродныя рытмы. На дрэвах з'яўляюцца пупышкі, пералётныя птушкі не ляцяць на поўдзень. З-за бясснежнай зімы, у прыватнасці, ураджай чарніц, верагодна, будзе дрэнным, а папуляцыя камароў маленькай, піша Yle.fi

- Калі такое надвор'е будзе стаяць да канца зімы, абяцаю, што наступным летам камароў не будзе, — кажа дырэктар Паўднёва-Карэльскага інстытута алергалогіі і навакольнага асяроддзя Кіма Саарынен.

Камары з'яўляюцца на свет у сажалках, якія ўтвараюцца пры раставанні снегу. Такім чынам, у выніку бясснежнай зімы ў іх не будзе асяроддзя для размнажэння.

Аднак з пункту гледжання птушак — гэта зусім не радасная перспектыва.

2
Jan / Адказаць
27.01.2020 / 08:52
Выпадзе 1-га чэрвеня
5
Зiма / Адказаць
27.01.2020 / 09:46
Дык ужо вiдавочна што летам будзе кiрдык. Зараз зямля не нагрэваецца сонцам, а тэмпертура на 9 градусау вышей за норму. А калi яна стане грэцца дык настане сьмяротная спякота.
0
Pauliuk / Адказаць
27.01.2020 / 10:13
Не ведаю ці будуць летам, але ў мяне ўжо зараз лётаюць, чаго ніколі не было зімой... Логіка можа быць і адваротная - не было марозу, камары адпаведна не вымерзлі і іх стала болей...
Паказаць усе каментары/ 9 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру