Здарэнні1414

У Маскве на чыгуначнай станцыі з кілаграмам наркотыкаў затрымалі беларуса. Прыехаў, каб падзарабіць грошай 

Фота расійскай паліцыі

Работнікі паліцыі на станцыі Масква — Ленінградская на платформе для прыгарадных цягнікоў затрымалі непрацуючага 37-гадовага беларуса.

Падчас асабістага надгляду ў яго быў знойдзены пакет з парашкападобным рэчывам. Згодна з заключэннем экспертаў, у пакеце быў 1 кілаграм N-метылэфедрону.

Распачата крымінальная справа па ч. 5 арт. 228.1 КК РФ. Яму пагражае да 20 гадоў зняволення.

На відэазапісе мужчына, якога называюць Аляксандрам, распавядае, што прыехаў у Расію з Беларусі «зарабляць грошы».

Ён прыехаў у Маскву 5 студзеня, бо хацеў уладкавацца на працу кіроўцам. Працаўладкавацца не атрымалася, ён пачаў шукаць у інтэрнэце спосаб заробку, і яму прапанавалі добрыя грошы за перавозку нейкага грузу. «Працадаўца» паабяцаў яму каля 50000-60000 расійскіх рублёў у тыдзень (каля 800-1000 даляраў). Беларус пагадзіўся зрабіць некалькі рэйсаў для таго, каб зарабіць першапачатковы капітал.

Каментары14

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

Асуджаны за «Гаюн» да хіміі брат Ігара Лосіка ўцёк з Беларусі3

Асуджаны за «Гаюн» да хіміі брат Ігара Лосіка ўцёк з Беларусі

Усе навіны →
Усе навіны

Дзяўчына хацела арандаваць у Мінску стыльную двухпакаёўку за $380, але западозрыла нядобрае

Пяць гучных дыкпік-скандалаў апошніх гадоў12

«Пакуль пашпарт дзейнічае». Эмігранты пра тое, ці не страшна ім адпраўляць у Беларусь дзяцей на летнія канікулы1

Жыхары райцэнтра ў Віцебскай вобласці гадамі скардзяцца на дрэнную ваду

Расія нарошчвае вытворчасць «шахедаў» і неўзабаве зможа запусціць 2000 за адну ноч11

У Італіі 78-гадовы мужчына «ажыў» праз 30 хвілін пасля спынення сэрца4

У Цюменскай вобласці «герой СВА» забіў сваю жонку ў дзень вяселля11

«Хацеў выратаваць хаця б нейкую колькасць людзей». Дачка беларуса, затрыманага па справе «Беларускага Гаюна», расказала пра бацьку6

«Неверагодны спектакль крывадушніцтва». Дзмітрый Гурневіч абурыўся ажыятажам вакол скандалу на канцэрце Coldplay25

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Асуджаны за «Гаюн» да хіміі брат Ігара Лосіка ўцёк з Беларусі3

Асуджаны за «Гаюн» да хіміі брат Ігара Лосіка ўцёк з Беларусі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць