27.01.2020 / 09:27

У Мінску жанчына перад наездам аўто на пераходзе паспела адштурхнуць ад сябе вазок з дзіцем ФОТА 4

Здарэнне адбылося ў нядзелю, паведамляе ДАІ ў сваім тэлеграм-канале.

Кіроўца «Хонды» рухаўся з боку пр. Жукава ў напрамку Бетоннага праезду і насупраць дома №67 па вул. Харкаўскай здзейсніў наезд на 29-гадовую жанчыну, якая рухалася па нерэгуляваным пешаходным пераходзе.

У жанчыны — удар мяккіх тканак нагі.

Прычым перад наездам жанчына, заўважыўшы набліжэнне аўто, адштурхнула ад сябе вазок з дзіцем. Малы не пацярпеў. 

NN.by

1
Раман / Адказаць
27.01.2020 / 13:17
Дзякуй Богу, у гэты раз абышлося без ахвяр
11
tagasvietnik / Адказаць
27.01.2020 / 13:53
дзіце - гэта на якой мове?
1
гоблін / Адказаць
27.01.2020 / 14:56
Жанчына-малайчына!
Паказаць усе каментары/ 4 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру