27.01.2020 / 09:54

Кепская навіна: новы каранавірус перадаецца ад чалавека да чалавека яшчэ ў інкубацыйны перыяд 4

Носьбіт каранавіруса 2019-nCoV, успышка якога пачалася ў Кітаі, робіцца заразным яшчэ да з'яўлення першых сімптомаў хваробы, у інкубацыйны перыяд, які доўжыцца ад 1 да 14 дзён.

Пра гэта заявіў кіраўнік Дзяржаўнага камітэта па справах аховы здароўя Кітая Ма Сяовэй на прэс-канферэнцыі ў Пекіне ў нядзелю.

Гэта кепская навіна. Бо ўводзіць захады прафілактыкі цяжэй, калі хваробу могуць пераносіць таксама вонкава здаровыя людзі.

Кітай знаходзіцца ў крытычным моманце барацьбы з успышкай пнеўманіі, выкліканай каранавірусам новага тыпу, цытуе Ма Сяавэя кітайскае інфармацыйнае агенцтва Сіньхуа.

Кітайскія ўлады падоўжылі выхадныя, звязаныя са святам вясны — кітайскім Новым годам, каб людзі пакуль не вярталіся на працоўныя месцы.

Па стане на ранак панядзелка, улады Кітая паведамілі пра 2700 зарэгістраваных выпадкаў каранавіруса і 80 памерлых ад яго. Некаторыя мяркуюць, што гэтыя лічбы заніжаныя, а рэальна яны нашмат вышэйшыя. У кітайскіх сацыяльных сетках кружаць выявы бальніц у правінцыі Хубэй, перапоўненых пацыентамі. Нарастае таксама абурэнне дэфіцытам прадуктаў ва Ухані і ростам цэн на іх.

Ганконг забараніў уезд жыхарам правінцыі Хубэй. ЗША, Японія, Францыя, Аўстралія, а таксама і Беларусь робяць захады для поўнай эвакуацыі сваіх грамадзян з Уханя і правінцыі Хубэй.

Чытайце таксама: Беларускае пасольства ў Кітаі прапануе дапамогу беларусам, якія хочуць выехаць з правінцыі Хубэй

Каб паказаць сур'ёзнасць сітуацыі, прэм'ер Кітая Лі Кэцян наведаў горад Ухань.

Улады Кітая паінфармавалі Сусветную арганізацыю аховы здароўя (СААЗ) аб успышцы пнеўманіі невядомага тыпу ва Ухані яшчэ 31 снежня 2019 года. Як пазней выявілі, першы чалавек захварэў на каранавірус ў пачатку снежня 2019 года. Хоць лічыцца, што асяродкам распаўсюджання інфекцыі стаў адзін з рынкаў Уханя, першы хворы яго не наведваў, і ніводзін з членаў яго сям'і на грып ці ВРВІ не хварэў, піша Ройтэрз.

Зафіксаваныя шматлікія выпадкі заражэння медперсаналу ад хворых на каранавірус.

Узбуджальнік хваробы (каранавірус 2019-nCoV) быў ідэнтыфікаваны 7 студзеня. Ён таксама выяўлены ў Аўстраліі, В'етнаме, Малайзіі, Рэспубліцы Карэя, Сінгапуры, ЗША, Тайландзе, Францыі і Японіі. СААЗ прызнала ўспышку нацыянальнай надзвычайнай сітуацыяй для Кітая, але пакуль ўстрымалася ад абвяшчэння рэжыму міжнароднай надзвычайнай сітуацыі.

Тым часам кітайскія медыкі ідэнтыфікавалі і выставілі ў свабодны доступ генетычны код новага каранавірусу. Цяпер навукоўцы розных краін свету могуць працаваць над стварэннем вакцыны ад новай заразы, нават не маючы ў сваіх лабараторыях узору вірусу, паведамляе Ройтэрз. Імаверна, гэта значна паскорыць час распрацоўкі вакцыны.

NN.by

8
Таки вот / Адказаць
27.01.2020 / 10:00
Не фик было китайцам и прочим азиатам жрать всякую дрянь животного и насекомого мира.
7
Юстын / Адказаць
27.01.2020 / 10:53
Вешаюць локшыну на вухі нам, што гэтая зараза пайшла ад гадаў паўзучых ды пацукоў лятучых
4
Непрыхвасьцень / Адказаць
27.01.2020 / 10:54
Таки вот, сам не знаю, но молва идет, что может и не летучие мыши/змеи виноваты ибо там неподалеку нейки центр разработки биологической дряни есть. Вероятно, нейкая бяка вытекла из схронов как в сесесере в 1979 году. Но это не отменяет того факта, что хавать такие сборники биологической дряни как летучие мыши/лисицы и питающихся ими зьмеюк и т.п. в какой-то мере не самая адекватная затея для сверхуспешных сверхразумных и сверхрабатяшчых наших узкоглазых братьев. P.s. число отдавших богу душу уже 80 человеков. До выходных было 26.
Паказаць усе каментары/ 4 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру