Свет99

Ці мог раней невядомы каранавірус вырвацца з кітайскай лабараторыі? Цяжка сказаць

Карыстальнікі інтэрнэту звярнулі ўвагу, што акурат у горадзе Ухань месціцца Інстытут вірусалогіі Акадэміі навук Кітая. Гэты інстытут якраз і даследаваў каранавірусы.

«Можна з гонарам сказаць, што ў даследаваннях імунных механізмаў кажаноў, якія дазваляюць ім доўгі час быць пераносчыкамі вірусаў і пры гэтым не хварэць самім, мы ўвайшлі ў лік сусветных лідараў. Ёсць надзея, што кажаны, якія пераносяць вірусы, не хварэючы, ​​навучаць і людзей, як супраціўляцца вірусам», — рапартавала ў 2018 годзе агенцтва «Сіньхуа» ў матэрыяле пра працу інстытута.

У гэтым жа артыкуле згадваецца каранавірус, адзін з якіх цяпер трымае ў страху ўвесь свет: «35-гадовы Чжоу Пэн з Уханьскага інстытута вірусалогіі Акадэміі навук Кітая ў мінулым месяцы стаў у адзін шэраг з вядучымі аўтарамі міжнароднага навуковага часопіса Nature, размясціўшы на сайце выдання вынікі даследаванняў, у ходзе якіх у арганізме кажаноў быў знойдзены каранавірус — узбуджальнік эпідэміі смяротнай дыярэі ў парасят.

Гэты малады навуковец, які толькі што апублікаваў у аўтарытэтным міжнародным выданні па вірусалогіі і імуналогіі высакаякасны навуковы артыкул з 28 раздзелаў, кажучы пра поспехі сваёй даследчай групы, выпраменьвае уласцівыя маладосці аптымізм і веру ва ўласныя сілы», — аптымістычна падсумоўвае аўтар.

National Biosafety Laboratory ва Ухані — гэта адзіная такога кшталту лабараторыя ў Кітаі, у якой вывучаюцца небяспечныя патагены, такія як SARS i Ebola. Адкрылі гэтую лабараторыю ў 2018 годзе. Амерыканскія эксперты ўжо ў 2017 годзе засцерагалі, што можа адбыцца ўцечка вірусаў з аб'екта з трагічнымі наступствамі, — піша «Daily Mail».

Амерыканскі спецыяліст па бактэрыялагічнай бяспецы Цім Трэван паведаміў тады часопісу «Nature», што перажывае за здольнасць кітайцаў гарантаваць стандарты бяспекі такой лабараторыі. 

Кітайскія дактары сцвярджаюць, што «хворы нумар 0» — першая асоба, у якой быў выяўлены каранавірус, — гэта мужчына з Уханя. Заражэнне адбылося ў пачатку снежня 2019 года. Кітайскія эпідэміёлагі сцвярджаюць, што ён не бываў на рыбным рынку, які лічыцца першым агмянём эпідэміі. Сваякі таго першга хворага не хварэлі, піша «South China Morning Post»

Ці магло так стацца, што новы каранавірус мог вырвацца з уханскай лабараторыі? Цяжка сказаць. 

Каментары9

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

«Пра сустрэчу Луку заўсёды прасілі перадаць Пуціну». Шустэр расказаў, як Лукашэнка прапаноўваў свае паслугі амерыканцам9

«Пра сустрэчу Луку заўсёды прасілі перадаць Пуціну». Шустэр расказаў, як Лукашэнка прапаноўваў свае паслугі амерыканцам

Усе навіны →
Усе навіны

Мільянер, які гадамі забіваў дзікіх жывёл, загінуў на паляванні: яго працяў рагамі буйвал17

У Рэчыцы гарэў прыватны сектар1

Макс Корж выступіць на стадыёне ў Варшаве. Некалькі вуліц перакрыюць і зменяць рух транспарту 9 жніўня9

Генплан Мінска будуць змяняць. Гараджане могуць агучыць прапановы7

Ціханоўская звярнулася да беларусаў з нагоды пятай гадавіны пратэстаў24

У Мінску ўзброеныя сілавікі затрымалі індывідуальнага прадпрымальніка1

«Байсол» выставіць на аўкцыён лімітаваную серыю гадзіннікаў6

ChatGPT прадставіў новую мадэль GPT-5. Вось што ў ёй новага і што абяцаюць распрацоўшчыкі2

Ізраільскія ўлады ўхвалілі план Нетаньяху па акупацыі горада Газа16

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Пра сустрэчу Луку заўсёды прасілі перадаць Пуціну». Шустэр расказаў, як Лукашэнка прапаноўваў свае паслугі амерыканцам9

«Пра сустрэчу Луку заўсёды прасілі перадаць Пуціну». Шустэр расказаў, як Лукашэнка прапаноўваў свае паслугі амерыканцам

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць