27.01.2020 / 13:37

Як ужо 20 гадоў гучныя словы Лукашэнкі пра дыверсіфікацыю паставак нафты страсаюць паветра 7

Цытаты сабраў у сябе ў фэйсбуку Віталь Цыганкоў. «Не бачу нічога радыкальна іншага, чым цяперашні канфлікт адрозніваецца ад усіх ранейшых», — піша ён.

Калі разумныя (без іроніі) аглядальнікі заяўляюць, што вось цяпер ужо ўсё сур’ёзна і па-сапраўднаму, «гэта ўжо не торг», «Лукашэнка нарэшце зразумеў» і гэтак далей, прагназуючы моцны стратэгічны раздор паміж Масквой і Мінскам і значныя пастаўкі альтэрнатыўнай нафты ў Беларусь, — прызнаюся, мне шчыра хочацца гэтым аргументам верыць. Але на шляху да захопленай веры ёсць 2 істотныя праблемы: 1. «Практыка — крытэрый ісціны» і 2. «Опыт, сын ошибок трудных».

Ніжэй я прывяду цытаты Лукашэнкі розных гадоў наконт неабходнасці закупляць нерасейскую нафту.

«Неадкладна прапрацаваць наяўныя варыянты па альтэрнатыўных пастаўках энергарэсурсаў у Беларусь. Мы не можам далей трываць такую залежнасць і прыніжэнне ад адной дзяржавы» — 6 лістапада 2002 года.

«Нам трэба дыверсіфікаваць пастаўкі энерганосьбітаў у краіну. Гэта пытанне жыцця і смерці нашай дзяржавы. Гэта наша звышзадача. І яе трэба вырашыць. Прычым у рамках жорсткай эканоміі бюджэтных сродкаў. Мы ў стане гэта зрабіць і зробім» — пасланне парламенту 14 красавіка 2004 года.

«Нам трэба працаваць над дыверсіфікацыяй імпарту энергарэсурсаў, вуглевадароднай сыравіны. Гэта найважнейшая задача, над якой сёння працягвае працаваць наш урад» — 14 студзеня 2007 года.

«Будзем дыверсіфікаваць пастаўкі. Калі да нас будзе ўжываць Расія загараджальныя пошліны, непрымальныя для нас, як гэта зроблена, вядома, мы будзем шукаць нафту там, дзе нам зручней і дзе лепш» — 4 мая 2010 года.

«Без расейскай нафты мы абыдземся. Нам будзе вельмі цяжка… Але свабода, незалежнасць не ацэньваецца ніякімі грашыма» — 3 лютага 2017 года.

«Мы купім на рынку нафты, сёння нафты купляй колькі хочаш — пытанне ў цане» — 1 сакавіка 2019 года. 

Скажу адразу: я не бачу нічога радыкальна іншага, чым цяперашні канфлікт адрозніваецца ад усіх ранейшых. Усё ўжо было: і азербайджанская нафта, і венесуэльская, і значна больш грозныя словы пра «тэрарызм на найвышэйшым узроўні», і «Хросныя бацькі» — і ўсё вярталася.

Так што прыпынення сяброўства Беларусі ў ЕАЭС, вываду расейскіх ваенных аб’ектаў, адключэння расейскіх тэлеканалаў, закрыцця мяжы — нічога з гэтага, што спрагназаваў (ладна, не спрагназаваў, а прадставіў) Арцём Шрайбман у якасці «палітычнай фантастыкі», нічога з гэтага ў найбліжэйшыя год-два не адбудзецца. (А калісьці можа адбыцца, асабліва ж пасля змены ўлады.)

Яны зноў пра ўсё дамовяцца. Не ведаю, хто больш прагнецца ад сваёй цяперашняй пазіцыі — як мне падаецца, Расея. Але дамовяцца. Надта блізкія і роднасныя рэжымы, надта самотныя гэтыя «два одіночества» на сусветнай мапе, каб сур’ёзна пасварыцца.

Больш за тое. Я магу даць свой цалкам сур’ёзны (не ў якасці фантастыкі) прагноз. Паводле вынікаў 2020 года ў агульным аб’ёме пастаўленай нафты ў Беларусь нерасейская зойме не больш за 10 працэнтаў. Хутчэй за ўсё, гэта ўвогуле будуць чыста сімвалічныя лічбы, але я скажу асцярожна: не больш за 10 працэнтаў. Хто-небудзь хоча паспрачацца?

2
Той самы / Адказаць
27.01.2020 / 14:01
Цыганкоў цалкам абгрунтавана  сказаў тое што ёсьць, але некаторыя наіўныя ў захапленьні ад традыцыйнага плявузганьня балабола, які дзясяткі гадоў нясе адно і тое.   

І нічога не мяняе ...
0
меркаванне / Адказаць
27.01.2020 / 14:22
А я думаю, што зачос пагодзіцца ў рэшце рэшт на ўмовы крамля. Хаця прадаўшы-здаўшы што-небудзь, аб'явіць аб зніжках да первапачатковай цаны. Але будзе як з "ржавай трубой". Хто аказаўся ў выйгрышы? Той, хто атрымаў газатраспартную сістэму краіны, а не той, хто сабе забяспечыў яшчэ адзін тэрмін "пабалдзець". Т.б. працягнецца і паглыбецца залежнасць ад крамлёўскіх захопнікаў. І працяг ганебных судоў таму сведчанне.
0
Матёрый / Адказаць
27.01.2020 / 16:15
и что зарплата минимум 500. только чего?
Паказаць усе каментары/ 7 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру