Фонд заснавальніка Microsoft Біла Гейтса і яго жонкі Мелінды (Bill & Melinda Gates Foundation) абвясціў пра выдзяленне ў тэрміновым парадку $ 10 млн для барацьбы з распаўсюджваннем новага тыпу каранавіруса 2019-nCoV. Аб гэтым паведамляецца на сайце дабрачыннай арганізацыі.

Фонд выдзяляе $ 5 млн на барацьбу з каранавірусам у Кітаі. Адзначаецца, што ён «ужо працуе з цэлым шэрагам кітайскіх партнёраў з дзяржаўнага і прыватнага сектараў».

Яшчэ $ 5 млн выдзелена на аказанне дапамогі цэнтрам па кантролі і прафілактыцы захворванняў у Афрыцы. Сродкі пойдуць на арганізацыю ахоўных мер ад распаўсюджвання віруса на кантыненце, гаворыцца ў заяве.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0