На 91-м годзе жыцця памёр літоўскі гісторык, прафесар Эдвардас Гудавічус, піша Delfi.lt
Як распавёў рэктар Віленскага ўніверсітэта Рымвідас Пятраўскас, прафесар быў «выключным гісторыкам і настаўнікам, сваімі паводзінамі, словам заахвочваў крытычна асэнсоўваць мінулае і сучаснасць, адкрыта глядзець на свет і імкнуцца да новых мэтаў».
Э. Гудавічус займаўся даследаваннем гісторыі Вялікага Княства Літоўскага, быў адным са стваральнікаў сучаснай літоўскай гістарыяграфіі. Менавіта ён вызначыў верагодную дату каранацыі Міндоўга - 6 ліпеня 1253 года. Гэтая дата была абвешчаная дзяржаўным святам у Літве.
Каментары