Пасажырскі самалёт разбіўся ў цэнтральнай частцы Афганістана. Пра гэта паведамляе TOLO News на сваёй старонцы ў Twitter.

Інцыдэнт адбыўся ў правінцыі Газні на тэрыторыі, якая знаходзіцца пад кантролем руху «Талібан».

Адзначаецца, што самалёт належыць кампаніі Ariana Afghan Airlines і ляцеў у Нью-Дэлі. 

Па дадзеных выдання, паветранае судна авіякампаніі Ariana Afghan Airlines вылецела з горада Герат на захадзе Афганістана і накіроўвалася ў індыйскую сталіцу Нью-Дэлі. Пры гэтым адзначаецца, што на борце было 110 чалавек, а не 83.

Авіякампанія на сваёй старонцы ў Facebook абвергла інфармацыю пра страту якога-небудзь з сваіх судоў. Паводле яе інфармацыі, усе рэйсы выконваюцца ў адпаведнасці з графікам.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0