Кіраўнік партыі «Грамада» Сяргей Чэрачань расказаў карэспандэнту «Нашай Нівы», што не збіраецца ўдзельнічаць у працэдуры праймерыз, якую абвясцілі пяцёра лідараў апазіцыйных партый.

«У нас крыху іншы фармат пазіцыявання, будзем удзельнічаць у выбарах самастойна. Планаў не мяняем. На мяне асабіста з падобнымі прапановамі ніхто не выходзіў, я таксама ні на каго», — сказаў Чэрачань.

Адзін з лідараў правацэнтрыстаў адзначае, што меў гутарку з Чэрачанем, аднак той быў няўхільны.

«Грамада» — гэта партыя, якую раней узначальваў Станіслаў Шушкевіч. Сяргей Чэрачань стаў старшынёй арганізацыі летась.

Чытайце:

Кандыдат у прэзідэнты Чэрачэнь распавёў, як быў камуністам, дэмакратам і афіцыянтам у Крыме. Вялікая гутарка

Бізнэсмен-камуніст, які падабраў партыю Шушкевіча, сабраўся ў прэзідэнты. Што гэта за фрукт?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?