Першы выпадак заражэння каранавірусам 2019-nCoV з Кітая зафіксаваны ў Германіі. Пра гэта паведамляе прэс-служба міністэрства аховы здароўя федэральнай зямлі Баварыя, піша rbc.ru.

Вірус выяўлены ў мужчыны з гарадской акругі Штарнберг. Цяпер ён ізаляваны і знаходзіцца ў добрым клінічным стане.

Раней чэшскія ўлады паведамілі, што правяраюць траіх чалавек на заражэнне каранавірусам. Двое мужчын і жанчына ў розных рэгіёнах краіны нядаўна прыехалі з Кітая і адчулі сябе дрэнна. Ва ўсіх іх была ўзятая кроў на аналіз, вынікі якога будуць вядомыя на працягу сутак.

Вірус пачаў пашырацца з горада Ухань у цэнтральным Кітаі ў канцы снежня. Цяпер колькасць захварэлых у краіне перавысіла 4,5 тыс. чалавек, пацверджаныя 106 смерцяў ад ускладненняў. Заражэнне каранавірусам пацверджана ў Паўднёвай Карэі, Японіі, ЗША, Францыі, Непале, Тайландзе, Аўстраліі, Сінгапуры.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0