Царква ў Дубічах Царкоўных, radzima.org

Царква ў Дубічах Царкоўных, radzima.org

Жыхары гміны Дубічы Царкоўныя на Гайнаўшчыне ў красавіку будць абавязаныя ўдзельнічаць у пробным Нацыянальным перапісе насельніцтва, самастойна запоўніўшы бланкі на сайце Галоўнай статыстычнай управы. За адмову пагражае штраф, паведамляе Радыё Рацыя.

Мэта пробнага перапісу ў тым, каб як найбольш дакладна падрыхтавацца да нацыянальнага перапісу насельніцтва ў 2021 годзе. 

Для пробнага перапісу абраная адна гміна ў кожным з 16-ці ваяводстваў Польшчы. Гміну Дубічы Царкоўныя вызначылі з некалькіх прычын. Там высокі паказчык колькасці часовых імігрантаў для ваяводства, а таксама 60% жыхароў гміны — гэта прадстаўнікі беларускай нацыянальнай меншасці.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0