Новы тып каранавіруса перадаецца пераважна паветрана-кропельным шляхам, але можна заразіцца і праз дотык да вачэй бруднымі рукамі, заявіў член экспертнай групы дзяржкамітэта КНР па пытаннях аховы здароўя Лі Сінван, піша ria.ru

«Усім абавязкова трэба насіць маскі, скараціць кантакты на блізкай адлегласці, зараз блізкай адлегласцю лічыцца 1-2 метры ці 1,5 метра, калі магчыма заразіцца. <…> На самым раннім этапе хвароба праяўляецца такімі сімптомамі, як павышаная тэмпература, слабасць і сухі кашаль. У цяжка хворых можа назірацца цяжкасць дыхання, аж да дыхальнай недастатковасці, стан можа пагоршыцца, калі ёсць іншыя захворванні», — патлумачыў інфекцыяніст.

Па словах Сінвана, у апошні час пачасціліся выпадкі лёгкай формы захворвання: у некаторых зусім не даходзіла да запалення лёгкіх, толькі невялікая тэмпература і рэдкі сухі кашаль.

«Ёсць яшчэ частка пацыентаў, у якіх павышэнне тэмпературы цела невідавочнае, у іх часам сухі кашаль ці слабасць, гэтых людзей выявілі, бо яны добраахвотна пайшлі правярацца. Такія пацыенты, з пункту заканамернасцяў інфекцыйных захворванняў, таксама ў пэўнай ступені з'яўляюцца пераносчыкамі віруса, што стварае пэўныя складанасці ў працы па прафілактыцы эпідэміі», — дадаў ён.

Лячэнне пацыента, які заразіўся новым вірусам, займае прыкладна адзін тыдзень, калі хвароба праходзіць у лёгкай форме, пры цяжкай форме — два тыдні і больш.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0