28.01.2020 / 12:57

Кітайскі вірус падштурхнуў цэны на золата: гэта максімум за шэсць гадоў

Новы кітайскі каранавірус падштурхнуў цэны на золата: кошт каштоўнага металу ўзляцеў да максімуму за шэсць гадоў.

Як паведамляе MarketWatch, гэта выклікана асцярогамі аб тым, што хвароба можа хутка распаўсюдзіцца на іншыя краіны. У сувязі з гэтым інвестары вырашаюць укладваць грошы не ў рызыкоўныя актывы, а ў так званыя «ціхія гавані».

Кошт унцыі золата падскочыў да 1582,2 даляра, гэта максімальныя звесткі ад красавіка 2013 года. Срэбра падаражэла на 0,5 працэнта — да 18,2 за ўнцыю.

NN.by

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру