28.01.2020 / 14:22

Віктар Марціновіч: Паветранае затрыманне і іншыя фігуры найвышэйшага пілатажу 12

Віктар Марціновіч на budzma.by піша пра гучныя затрыманні апошняга часу, якія абмяркоўвае ўся краіна

З улікам атмасферы і інвестыцыйнага клімату ў краіне замест прэмій «Чалавек года ў бізнесе» ці «Інвестар года» варта ўручаць: «Арышт года», «Крымінальны артыкул года» («прысабечванне прыбытку»), «Вызваленне года» (гэта калі асуджанага злодзея ці хабарніка выпраўляюць яшчэ нечым там кіраваць).

Крыніцы: Затрыманыя дырэктары ўсіх чатырох цукровых заводаў Беларусі

У той час як бізнэс-ініцыятыва з боку тых, каму яшчэ дазволена праяўляць нейкую там ініцыятыву, зводзіцца да ўзвядзення падобных адзін да аднаго гіпермаркетаў і забудовы некалі ўтульных сквераў тыповымі шматпавярховікамі, крэатыў і інтрыга канчаткова робяцца прэрагатывай следчых. Гэта ж здавалася б: ну, затрыманне і затрыманне. Панылы і даволі агідны працэс. З абодвух бакоў мусіць быць скруха, жудасць і самота. Шмат папяровай пісаніны. Але зрабіць гэта так, каб пра тое затрыманне тры дні размаўляла ўся краіна, — тут патрэбны сапраўдны талент, агеньчык, крэатыў.

Людзям з кароткай памяццю можа падацца, што гісторыя з вяртаннем самалёта «Белавіі» ад самай Польшчы — нешта незвычайнае. Новая вяршыня. Што такога, маўляў, раней не было. Але гэта праява фірмовага стылю сістэмы, якая дэбютавала некалі кайданкамі, што замкнуліся на руках міністра сельскай гаспадаркі Васіля Лявонава проста на працоўным месцы.

І тут трэба не быць наіўнымі.

Ніякай аператыўнай патрэбы ў такіх эфектных выбрыках няма. Робяцца такія арышты не для таго, каб нешта асабліва дбайна расшукаць, злавіць за руку, прадухіліць знішчэнне дакументацыі.

Мы жывём у часы, калі любы адпраўлены мэйл ці зроблены тэлефонны званок застаецца ў памяці правайдара, і знішчыць яго падазраваны не здолее нават пасля таго, як усіх падзельнікаў пачалі хаваць за краты. Гэта ўсё робіцца для форсу. Для эфекту. Каб мы з вамі баяліся.

Адметнасць сітуацыі з бортам «Белавіі» ў тым, што цяпер пра затрыманні на зямлі пасля дзіўнаватай пяцелькі маршрута гавораць не толькі ў Беларусі. Цяпер гэта абмяркоўваюць на ўсіх авіяцыйных форумах Усходняй Еўропы.

Мне як пісьменніку тут цікава назіраць, як любы чалавек, што знаходзіцца на дзяржаўным заробку — нават калі той заробак паходзіць з камерцыйна самастойнай (але дзяржаўнай!) кампаніі, — вокамгненна ператвараецца ў «агента Сміта», як толькі недзе ў сакрэтных сутарэннях прымаецца рашэнне «ўпаляваць» чарговага Нэа.

І вось няма болей медыкаў, як гэта было некалі з Някляевым. Няма болей авіядыспетчараў, пілотаў, бортправаднікоў. Ёсць людзі ў цывільным, якія галасамі робатаў будуць даводзіць толькі тую інфармацыю, якую мэтазгодна давесці да публікі.

Ну то добра: у мінулым годзе была «справа медыкаў», гэты год пачаўся з «самага яскравага затрымання — 2020» і інфы пра тое, што кіраўніцтва ўсіх цукровых заводаў Беларусі няма на працоўных месцах.

Глядзіце, усё проста: зрабілася нашая медыцына лепшай за кошт справы медыкаў? Збудавалася болей шпіталёў за кошт справы медыкаў (не будзем згадваць пра лякарні для наменклатуры, якія сапраўды будаваліся)? Можа быць, заробікі медперсаналу зрабіліся вышэйшымі за кошт справы медыкаў?

Не. Бо арышты на тое не здатныя. Дык у чым сэнс «справы медыкаў»? У тым, што дактары і тыя, хто да гэтага пастаўляў медыкаменты ў РБ, зараз будуць баяцца браць хабары запрашэннямі ў рэстараны? Дык не з тае нагі зашлі!

Я хацеў бы, каб у паліклініках зніклі чэргі. А для гэтага трэба а) будаваць больш паліклінік б) падвысіць заробкі, каб з гэтай сферы не беглі людзі. Праблема хабараў знікне сама ў той момант, калі заробкі стануць прыстойнымі.

Што мусіць вырашыць сітуацыя з цукровай чысткай? Можа, яна ўздыме сусветныя цэны на цукар? Дык не. Павысіць эфектыўнасць датацыйных вытворчасцяў? Таксама не! Некаму можа падацца, што электарату будзе прыемна пабачыць перапужаныя твары людзей, якія думалі, што ляцяць у адпачынак у Нямеччыну, а па факце прызямляцца давялося зусім не ў Мюнхене?

Дык вось, я — электарат. Можа, не самы правільны, але ж права голасу ў мяне ёсць і я ім час ад часу карыстаюся.

І ад імя электарата запэўніваю ўсіх крэатыўшчыкаў: ад навінаў пра ўсё новыя і новыя віды арыштаў ужо млосна. Астанавіцесь!

Займіцеся эканомікай і інвестыцыямі. Пакіньце крэатыў айцішнікам, паэтам і ўдзельнікам шоу X Factor.

13
Таки вот / Адказаць
28.01.2020 / 14:53
Дык вось, я — электарат. Можа, не самы правільны, але ж права голасу ў мяне ёсць 
https://nn.by/?c=ar&i=245148

Ошибочка. В феодальной монархии самизнаетекого вы не электорат, а "ляхтарат". И права голоса не имеете. Потому что голоса в стране на якобы выборах никто не считает. И вообще права берут в борьбе. А местный планктон "ляхтаратчиков" настолько трусливый и забитый, что носа боятся высунуь на улице, а уж чтоб бороться, так вы "массу" не увидите. Во всяком случае пока есть что в холодильнике у них. Такая вот тут недоевропа. А вы, спадар, Мартинович, почаще на родине бывайте, а то связь с реальностью начинаете утрачивать, мол, у меня есть права. Прям смешно с вам.:))
17
Пожалуй / Адказаць
28.01.2020 / 14:54
Хороший человек Мартинович, позитивный, хоть і схільны да млоснасці, - в действиях силовиков с самолетом креатив увидел. А креатив, вроде как, ассоциируется с чем-то положительным, чуть ли не благородным. А вот мне в этом инциденте видится скорее подлость, а совсем не креатив. Может, позитивность і схільнасць да млоснасці - взаимосвязанные вещи?
31
Василиса / Адказаць
28.01.2020 / 16:40
Спадар Марцинович, Вы праноуваеце спыниць арышты хабарникау, а замест гэтага павяличыць заробки? А грошы на заробки не растуць на Поле цудау.А адкуль яны возьмуцца, кали цукар прадаваць за межы удвая таней, чым у сваей дзяржаве?У таким выпадку проста вырасце памер хабару. И больш ничога, акром инфляцыи и рлсту цэн. "Апазицыя " не прапаноувае фактычна ничога дзейснага.Тольки ад их и чуеш: мова, незалежнасць, свабоду, дайце уладу и г.т. далей.Ни адзин з записных апазицыянерау не асудзиу, не закликау да раскаяння ни аднаго(!) хабарника, ниводнага(!) прозвишча не назвау ! А тольки чуем:хопиць арыштау,спыниць силавикоу . За краты за здзеки над катами и прусаками .....Спыниць гвалт у сямьи ,... Не дай Бог шлепнуу па мякким месцы дзиця.Ну тут ужо и шум и гвалт.. А зладзееу законных(не у законе, а ва уладзе) трэба узнагароджваць и на Мальдывы? Далей...У Еуропу, на Захад, инвестыцыи и базар, Хто з апазицыянерау хоць раз агучыу дамоуленасци з "акулами" заходняй эканомики ?Не з фантомными , а канкрэтными? Не даюць выхаду у СМИ? Вунь скольки у нас незалежных ввданняу...Чую ...Лукашэнка таки, Лукашэнка сяки...Што ен адзин трымае у руках усе "вожжи"? Як мне падаецца, ен цяпер у роли Киеускага князя Алега пры спробе захапиць праход з Хазарыи у Азию праз Кауказ.Атрымаецца- зноу на троне, кали не- яду у вино яму и усяму войску ! Быу Шушкевич ...Чаго дабиуся? Вискули? Тут яго заслуги голы ноль...И ни милиграма больш.Так, Лукашэнку дауно пара сыйсци,дауно.Але ж ен баицца за сябе и сямью.Таму и спрабуе (сапрауды ци панарочку) спыниць гэта безуладдзе, якое ж сам и выгадавау .Спадарства апазицыянеры , у вас есць, хоць бы прыблизны , склад членау уладных органау? Есць якия небудзь нататки працы у выпадку перамоги на выбарах? Видаць што их няма, гэта значыць - не верыце вы сами у сябе.А з таким настроем Перамог не бывае!
Паказаць усе каментары/ 12 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру