Сёння, падагульняючы вынікі нарады па пытаннях АПК у Віцебскай вобласці, Аляксандр Лукашэнка адзначыў, што калі кожны на сваім месцы будзе адказна працаваць і клапаціцца аб эфектыўнасці свайго прадпрыемства, то і ў цэлым сітуацыя ў краіне будзе паспяховай.

 «Я хачу, каб вы зразумелі: уся вертыкаль улады, якая прысутнічае тут, — ад прэзідэнта да старшыняў райвыканкамаў Віцебшчыны — іншага не дадзена, — адзначыў ён. — Калі вы думаеце, што ў нас ёсць шалёныя грошы, якія мы будзем выкідаць на Віцебскую вобласць, — не.

Сёння, мужыкі, сітуацыя ўжо не тая.

Дваццаць гадоў таму, вы памятаеце, было па-іншаму: жэрці не было чаго, тады літр малака быў шчасцем. Зараз малака, мяса —няма куды падзець у цэлым па краіне. І ніхто на вас маліцца не будзе».

Кіраўнік дзяржавы таксама заявіў, што цяпер Віцебскую вобласць «трэба разварушыць».

«Мужыкі, я вас вельмі прашу: зразумейце сур'ёзнасць моманту. Грошай лішніх няма. Ідзе барацьба не на жыццё, а на смерць. Ці мы патонем, ці застанемся на паверхні.

Але ў нас ёсць усё для таго, каб нармальна плыць і не патануць. Мы павінны гэта вытрымаць, — падкрэсліў кіраўнік дзяржавы. — Усё залежыць ад вас там, на месцах. Калі Віцебская вобласць выплыве, то Магілёўская і Гомельская дакладна не памруць. Мінскай — бог казаў [развівацца], астатнія больш-менш працуюць».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0