Падчас візіту ў Польшчу 27 студзеня для святкавання 75-годдзя вызвалення нацысцкага канцлагера Аўшвіц-Біркенаў прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі заявіў, што Польшча і польскі народ першымі адчулі наступствы «злачыннай змовы таталітарных рэжымаў», маючы на ўвазе падзел Польшчы паміж СССР і нацысцкай Нямеччынай у 1939 годзе. У Расеі адрэагавалі на гэтую заяву Зяленскага.

Дырэктар Службы знешняй разведкі Расіі Сяргей Нарышкін заявіў, што Уладзімір Зяленскі ўсё больш «апускаецца ў ідэі ўкраінскага нацыяналізму», а прэс-сакратар прэзідэнта Расіі Уладзімір Пяскоў назваў выказванні Зяленскага «памылковымі».

«Відаць, што спадар Зяленскі ўсё больш і больш апускаецца ў ідэі ўкраінскага нацыяналізму, не жадаючы памятаць пра тое, па якім прынцыпе называліся часці Чырвонай Арміі», — сказаў Нарышкін.

«Мы не прымаем гэтую заяву, лічым яе памылковай і абразлівай з пункту гледжання памяці нашых дзядоў», — сказаў Пяскоў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0