28.01.2020 / 20:32

Суды над актывістамі працягваюцца. За дзень сума штрафаў вырасла на 1755 рублёў 3

28 студзеня ў некалькіх гарадах працягнуліся суды за акцыі супраць «паглыбленай інтэграцыі» з Расіяй. За дзень сума штрафаў павялічылася на 1755 рублёў і перавысіла 60 тысяч даляраў, паведамляе «Вясна».

Ілля Дабратвор атрымаў штраф 270 рублёў.

Сяргей Неўдах — 810 рублёў.

Наталля Спірыдонава павінна заплаціць 675 рублёў.

Таксама стала вядома, што напярэдадні суд Мінскага раёна асудзіў актывістку Насту Гусеву на 405 рублёў.

Суды над Рыгорам Кастусёвым і Вячаславам Сіўчыкам былі перанесеныя.

NN.by

3
шлёма / Адказаць
28.01.2020 / 20:50
Сколько человек оштрафовали и посадили на сутки за эту акцию?
1
Баршчэўскі / Адказаць
29.01.2020 / 06:33
шлёма зноў косіць пад прыдурка?
Людзей, якія выйшлі бараніць не свае кашалькі й не сваю шкуру, а НЕЗАЛЕЖНАСЬЦЬ КРАІНЫ, пакаралі на суткі (315) і штрафы (60 тысяч даляраў) - у дзясяткі разоў стражэй, чым тых "туняядцаў", якіх ён тут так заўзята рэклямаваў. І гэта яшчэ далёка не канец - дзясяткі судоў яшчэ не адбыліся.
1
шлёма / Адказаць
29.01.2020 / 17:36
Баршчэўскі, всем тунеядцам вернули штрафы. Я спрашиваю не насколько оштрафавали и посадили человек. А спрашиваю СКОЛЬКО т.е КАКОЕ КОЛИЧЕСТВО ОШТРАФОВАЛИ И ПОСАДИЛИ НА СУТКИ человек за эту акцию?
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру