28.01.2020 / 21:53

Трамп прадставіў план урэгулявання араба-ізраільскага канфлікту і паказаў карту з магчымымі межамі 10

У аўторак, 28 студзеня, прэзідэнт ЗША Дональд Трамп прадставіў план прымірэння Ізраіля з Палесцінай, раней анансаваны як «здзелка стагоддзя».

Трамп прапанаваў стварыць Палесцінскую дзяржаву са сталіцай ва Усходнім Іерусаліме.

Па словах кіраўніка Белага дома, яго план дасягнення міру на Блізкім Усходзе «можа быць апошняй магчымасцю» для палесцінцаў. Ён падкрэсліў, што палесцінцы заслугоўваюць «значна лепшага жыцця».

Пры гэтым Іерусалім застанецца ізраільскай «непадзельнай сталіцай», дадаў Трамп.

Трамп назваў свой 80-старонкавы план найбольш падрабязным з усіх калі-небудзь прапанаваных для ўрэгулявання канфлікту паміж Ізраілем і Палесцінай.

Па словах прэзідэнта ЗША, рэалізацыя яго прапаноў прывядзе да прыцягнення інвестыцый у палесцінскую эканоміку на суму 50 мільярдаў даляраў.

Раней палесцінцы адхілілі мірны план Трампа, назваўшы яго прадузятым.

План па ўрэгуляванні блізкаўсходняга канфлікту распрацаваў зяць і дарадца Трампа Джэрад Кушнер. Яшчэ да яго абвяшчэння шэраг сусветных СМІ прадказвалі, што ён будзе абсалютна праізраільскім, з мінімальным улікам інтарэсаў палесцінскага боку.

NN.by

3
Павел Ас / Адказаць
28.01.2020 / 22:00
Нажаль не будзе міра, Ірусалім не падзеляць. Дарэчы узгадайце калі ласка, як Саламон дзіцяці паміж двумя жанчынамі дзяліў??? Мо і тут так трэба???
7
Быхау / Адказаць
28.01.2020 / 22:45
Опять арабы будут недовольны.
3
Зiма / Адказаць
28.01.2020 / 22:59
Дык а iншыя пункты у гэтага пляну ё?
Паказаць усе каментары/ 10 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру