Даследчыкі ў Ганконгу распрацавалі вакцыну супраць каранавіруса, знойдзенага ў Кітаі, аднак неабходны час, каб яе пратэставаць, паведамляе South China Morning Post

«Мы ўжо вырабілі вакцыну, але тэсціраванне на жывёлах зойме шмат часу», — сказаў загадчык кафедры інфекцыйных захворванняў ва ўніверсітэце Ганконга Юэн Квок-юнг, не ўдакладніўшы, калі вакцына будзе гатовая для выкарыстання.

Тэсціраванне на жывёлах зойме месяцы, а для правядзення клінічных выпрабаванняў на людзях спатрэбіцца як мінімум яшчэ год.

Фота: Надзеі Бужан.

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?