Не самую актыўную студыйную працу Андрусь Такінданг тлумачыць тым, што запіс песень — не настолькі вясёлы працэс, як канцэртныя выступы. У студыі музыкі пачынаюць заганяцца, чым марудзяць выхад новых альбомаў.

У студыі Belsat Music Live гурт Recha выканаў пяць песень, чатыры з якіх — прэм’еры. Адна з іх, «Крыжы», была напісаная пад уражаннем ад крыжалому ў Курапатах. А ў гутарцы з вядучай праграмы Мірай Шульц удзельнікі Recha расказалі пра працу ў розных музычных калектывах, выступы ў глыбінцы і на карпаратывах ды шмат іншых цікавостак.

Belsat Music Live — гэта аўтарскі праект Сяргея Будкіна. Штотыдзень на тэлеканале «Белсат» айчынныя і замежныя музыкі граюць ужывую ў студыі, а таксама размаўляюць з вядучымі пра сваю творчасць. 

Падпішыцеся на канал!

Чытайце таксама:

Як добра вы ведаеце Belsat Music Live, адзін з найлепшых праектаў пра беларускую музыку? ТЭСТ

Беларускі гурт падчас амерыканскага тура даў 113 канцэртаў за 73 дні. Паглядзіце іх жывы выступ ВІДЭА

Гэты беларускі гурт выдаў альбом на амерыканскім лэйбле і разрывае Кітай, а вы пра яго маглі не чуць. Паслухайце іх жывы выступ ВІДЭА

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?