29.01.2020 / 09:19

Мінздароўя: Каранавірус у дальнабойшчыка з-пад Мінска не пацвердзіўся 7

У телеграм-канале Nexta з'явілася паведамленне, што ў пасёлку Прывольны пад Мінскам шпіталізавалі дальнабойшчыка адной з буйных лагістычных кампаній з падазрэннем на каранавірус.

Як паведаміў канал, кіроўца нядаўна вярнуўся з Кітая. У яго рэзка паднялася тэмпература — калегі выклікалі хуткую. Медыкі, якія прыехалі на выклік, былі ў спецкасцюмах, пацыента таксама перавозілі ў адмысловым ізаляцыйным боксе.

Прэс-сакратар Міністэрства аховы здароўя Юлія Барадун пракаментавала Tut.by, што дальнабойшчык быў у Маньчжурыі, 11 студзеня пакінуў яе. У мужчыны была тэмпература 37,1 градус, цяпер яна нармалізавалася, і ён адпачывае ў адмысловым боксе ў бальніцы. Каранавірус у пацыента не пацвердзіўся.

5
Анцiк / Адказаць
29.01.2020 / 09:25
37,1 лол. тэмпература для хуткай
0
LitvinM / Адказаць
29.01.2020 / 09:34
Ну і добра, калі праўда. ГАЛОЎНАЕ - толькі каб не хлусіді нашы медыкі па савецка/лукашенкаўскай методе 
0
Свободный / Адказаць
29.01.2020 / 10:08
Странно все в других потверждается а в сасуте щасця ничаго нет хотя тут и па тыщэ у всех
Паказаць усе каментары/ 7 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру