29.01.2020 / 09:39

Справа Шарамета: пракуроры папросяць працягнуць тэрмін расследавання 2

Павел Шарамет, фота Радыё Свабода

У справе забойства ў Кіеве беларускага журналіста Паўла Шарамета следчыя маюць намер прасіць Офіс генпракурора аб працягу тэрмінаў дасудовага следства, піша РБК — Украіна.

Як адзначыў пракурор па справе Сяргей Зузак, тэрмін дасудовага расследавання завяршаецца 12 лютага. Аднак яго могуць падоўжыць да чэрвеня 2020 года. У прыватнасці, па словах пракурора, гэта неабходна «для ўсталявання ісціны ў справе».

«Яшчэ трэба правесці дадатковыя следчыя дзеянні, экспертныя даследаванні, у тым ліку — эксперыменты, допыты і г.д.», - сказаў Зузак.

Як вядома, 12 снежня затрымалі падазраваных у забойстве Паўла Шарамета, яго машыну ўзарвалі ў Кіеве 16 ліпеня 2016 года.

Затрыманымі апынуліся трое ветэранаў вайны на Данбасе. Паводле следства, арганізатарам групы быў рок-музыка Андрэй Антоненка, да якога пазней далучыліся доктар-валанцёр Юлія Кузьменка і Яна Дугар. Апошнюю адправілі пад кругласутачны хатні арышт да 8 лютага.

NN.by

0
Пануры / Адказаць
29.01.2020 / 11:50
Зноу хочуць злодзеяу выратаваць ад пакарання. У справе Бузiны два забойцы былi арыштаваны на падставе аналiзау ДНК, што ва усiм свеце 100 адсоткавы доказ. I дзе яны зарас? На волi, нават у прыдзяржауных установах труцца, нацыяналiстычнага  толка па - праудзi кажучы, але сэнс з гэтага не змяняецца.
Р.s. У краiне дзе дзяржауныя структуры аховы правапарадка змяняюць актывiстычныя гурты, часам уключаючыя былых бандзюкоу, маючых тэрмiны, такое здараецца. 
0
Niemand / Адказаць
29.01.2020 / 14:02
"Як адзначыў пракурор па справе Сяргей Зузак, тэрмін дасудовага расследавання завяршаецца 12 лютага. Аднак яго могуць падоўжыць да чэрвеня 2020 года."  
---  
Калі так здарыцца, то ёсць падазрэнне, што да чэрвеня будуць сядзець ужо сам Зузак і рэшта пракурорскіх бандзюкоў-фальсіфікатараў.
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру